Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 верасня 2009 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыi «Птушка года» — «Шэрая гусь»:
срэбную — намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;
медна нiкелевую — намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
На пярэднiм баку манет размешчаны: уверсе — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры — выява маленькай птушкi на далонях рук, пад ёй указаны год чаканкi (на срэбнай — проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй — 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна нiкелевай).
На адваротным баку манет размешчаны: рэльефная выява шэрай гусi (яна прызнана ў Беларусi ў 2009 годзе Птушкай года); па крузе надпiсы: у левай частцы — ПТУШКА ГОДА, у правай — ШЭРАЯ ГУСЬ.
Манеты адчаканены на РДП «Казахстанскi манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублiкi Казахстан»: срэбная — якасцю «пруф», медна нiкелевая — «пруф лайк».
Тыраж срэбнай i медна нiкелевай манет — па 5000 штук.
Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Таксама ў гэты дзень Нацыянальны банк Рэспублiкi уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Белы бусел. Жывёльны свет краiн ЕўрАзЭС":
срэбную – намiналам 100 рублёў, пробай сплаву 999, масай 155,5 г, дыяметрам 65,00 мм;
срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, дыяметрам 38,61 мм;
медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 14,35 г, дыяметрам 33,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. На бакавой паверхнi манет надпiс: ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ КРАIН ЕўрАзЭС.
На пярэднiм баку манет размешчаны: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры на фоне фактуры травы – след бусла; злева – знак Еўраазiяцкай эканамiчнай супольнасцi i надпiс: ЕўрАзЭС; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – проба сплаву (на срэбных), намiнал 100 РУБЛЁЎ i 20 РУБЛЁЎ (на срэбных) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай), а таксама год чаканкi.
На адваротным боку манет размешчаны: у цэнтры – выява белага бусла; злева – адлюстраванне гнязда, звiтага на ствалах дрэў, з двума птушкамi; уверсе надпiс: БЕЛЫ БУСЕЛ.
Манеты адчаканены на РДП "Казахстанскi манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублiкi Казахстан": срэбная намiналам 100 рублёў i медна-нiкелевая – якасцю "пруф-лайк", срэбная намiналам 20 рублёў – якасцю "пруф". Тыраж срэбнай манеты намiналам 100 рублёў – 500 штук, срэбнай намiналам 20 рублёў – 7000 штук i медна-нiкелевай – 5000 штук.
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Паводле www.nbrb.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АV (госць) - 28.09.2009 - 22:14
о дают, новость раньше, чем
Harrier - 28.09.2009 - 22:48
In reply to о дают, новость раньше, чем by АV (госць)
На жаль, той сайт ужо даўно
На жаль, той сайт ужо даўно не галоўны... Я б яго называў афіцыйным.
АV (госць) - 28.09.2009 - 23:54
тот не главный, а этот пока