Ці павялічыцца польская частка Белавескага нацыянальнага парку?

Да 16 верасня мясцовае самакіраванне з тэрыторыі Белавескай пушчы магло дасылаць свае прапановы і заўвагі да планаў Міністэрства навакольнага асяроддзя. Як “падзяка” за згоду на павелічэнне тэрыторыі нацпарка жыхарам мясцовых гмін быў прапанаваная Праграма развіцця Белавескага рэгіёну (Białowieski Program Rozwoju) з бюджэтам 100 мільёнаў злотых (каля 36 мільёнаў даляраў).
 

Białowieski Program Rozwoju
На сённяшні дзень у нацыянальны парк уваходзіць толькі каля 15% польскай часткі Белавескай пушчы. Мэтай міністра навакольнага асяроддзя Мацея Навіцкага (Macieja Nowickiego) ёсць павелічэнне межаў парку такім чынам, каб у яго ўвайшло не менш 50% пушчы. Каб яе дасягнуць, міністэрства прапанавала пушчанскім гмінам наступную ўгоду  - за згоду ў 2010-14 гг. яны атрымаюць грошы на рэалізацыю Праграмы развіцця рэгіёну. Мільёны злотых пойдуць, перад усім, на пабудову ачышчальных збудаванняў для камунальных сцёкаў, тэрмаізаляцыі будынкаў і праекты па развіццю ўзнаўляльных крыніц энергіі. Сродкі будуць выдзяляцца перад усім з грошай Narodowego Funduszu Ochrony Środowiska i Gospodarki Wodnej такім чынам, што змогуць забяспечыць 85% неабходных коштаў для рэалізацыі праектаў. Без іх падобныя праекты яшчэ доўга не маглі б быць здзейсненыя, бо гадавы бюджэт пушчанскім гмін рэдка перакрочвае 5 мільёнаў злотых.  Прапанова была адрасавана гмінам Белавежа, Нарэўка і вясковай гміне Гайнаўка (без горада Гайнаўка, які мае ўласнае самакіраванне). Адначасова міністэрства пайшло на хітры крок: было абвешчана, што калі якая-небудзь з гмін адмовіцца ад удзелу ў праграме, грошы будуць падзелены паміж тымі, хто пагодзіцца на яе рэалізацыю.
 

Białowieża ставіць свае варункі
15 верасня было абнародавана рашэнне Рады гміны Белавежы, ў якім сцвярджаецца, што прадстаўленай праз міністэрства інфармацыі не хапае, каб прыняць канчатковае рашэнне за ці супраць пашырэння плошчы нацпарку. Таксама Рада гміны вылучыла шэраг умоваў, ад выканання якіх будзе залежаць яе згода на далейшы ўдзел у абмеркаваннях: Не трэба шмат часу, каб пасля іх прагляду зразумець, што іх выкананне немажлівае. Радцы хочуць ператварыць Навуковую Раду Нацпарку ў Навукова-Грамадзкую, ў якой палова месцаў будзе належаць прадстаўнікам лакальных самакіраванняў. Дзякуючы гэтаму яны хочуць аказваць уплыў на ўсе рашэнні дырэктара парку і запісы, якія будуць уносіцца ў планы аховы. Таксама яны дамагаюцца выключэння з тэрыторыі парку ўсіх месцаў з забудовай – той, якая ўжо існуе або запланаваная ў планах развіцця гмін. Адначасова гэтыя месцы яны хочуць выключыць з пад дзеяння тэрыторый Natura 2000. А гэта робіцца для таго, каб унікнуць аплаты кампенсацый за правядзенне камунікацый, каналізацыі і газаправодаў, якія павінны здзяйсняцца на такіх тэрыторыях.
 

Сустрэча ў Гайнаўцы
16 верасня з радцамі з пушчанскіх гмін сустракаўся намеснік міністра навакольнага асяроддзя Януш Залескі (Janusz Zaleski). Аднак умовы гміны Белавежа на ёй не абмяркоўваліся, бо раней на іх конт выказалася прэсавая сакратарка міністэрства  Магдалена Сікорска (Magdalena Sikorska). Яна, між іншым, сказала, што ў рамках Праграмы развіцця не прадугледжвалася рабіць змены ў заканадаўстве краіны (а гэта было б неабходна зрабіць, каб змяніць Навуковую Раду нацпарку ў нейкую іншую), не гаворачы ўжо пра магчымасць зменаў на ўзроўні заканадаўства Еўразвязу пра тэрыторыі Naturа 2000.
Пад час сустрэчы было прапанавана, што ў якасці гарантыі таго, што міністэрства выканае свае абяцанні, будуць подпісы пад грамадзкай умовай, якія паставяць міністр, прадстаўнік Дзяржаўных лясоў (Lasy Państwowe), падляскі ваявода і маршалак ваяводзтва. Было таксама вырашана стварыць гмінна-міністэрскую камісію для вызначэння павелічэння тэрыторыі нацпарку, пасля чаго дакумент будзе прапанаваны радам гмін для галасавання. Аднак канчатковыя тэрміны галасавання так і не былі зацверджаны, бо намміністра казаў пра неабходнасць зрабіць гэта да канца 2009 году, а прадстаўнікі гмін хочуць больш часу на абмеркаванні.
 

Сённяшнія межы польскага нацпарку пазначаны чырвоным: з www.darz-bor.info
 

Паводле http://miasta.gazeta.pl/bialystok праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments