Аднак вочы выкарыстоўваюцца імі не толькі каб бачыць святло і адрозніваць форму і колеры розных аб’ектаў, але і каб успрымаць магнітнае поле Зямлі і такім чынам выкарыстоўваць яго для вызначэння правільнага напрамку пад час міграцыі. Акрамя гэтага, навукоўцы адкрылі, што ніякіх другіх магнітных рэцептараў у птушак няма.
Даследаванні праводзіліся на мігрыруючых малінаўках і паказалі, што яны маюць адмысловы святло-адчувальны механізм у вачах, які дазваляе птушкам правільна арыентавацца, бо дзякуючы яму малінаўкі ведаюць, дзе знаходзіцца поўнач.
Папярэднія тэорыі сцвярджалі, што ў дзюбах некаторых мігрыруючых відаў птушак ёсць дробныя кавалкі магнетыту, якія звязаны з трайнічным нервам (trigeminal nerve), які можа быць звязаны з арыентацыяй. Аднак выкарыстоўваючы нейрахірургічныя метады, даследчыкі паказалі, што гэта не адпавядае рэчаіснасці. Гэтыя клеткі не былі здольныя дасылаць нервовыя сігналы ў кластэр N, якія з’яўляецца фактычна своеасаблівым птушыным магнітным компасам.
Сааўтар працы, Генрык Моўрытсэн (Henrik Mouritsen) з універсітэту Олдэнбургу ў Германіі, сцвярджае, што птушкі маюць у вачах адмысловыя белкі крыптахромы (cryptochromes), якія пад уздзеяннем святла прадукуюць вельмі няўстойлівыя малекулы. Гэтыя малекулы і ёсць вельмі адчувальнымі да магнітнага поля Зямлі. Яны трапляюць у нервовыя клеткі кластэру N – і дзякуючы гэтаму адбываецца да канца не раскрыты механізм праз які птушкі даведваюцца дзе ляжыць поўнач.
Моўрытсэн таксама выказаў меркаванне, што т.зв. “магнетычныя клеткі” ў дзюбе птушак могуць іграць адрозную ролю ў магнітнай адчувальнасці птушак – вызначаючы невялікія змены ў сіле магнітных палёў.
Праца навукоўцаў апублікаваная ў часопісе Nature
Здымак малінаўкі Дзьмітрыя Якубовіча
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ