З 1 лістапада пачаўся трэці сезон працы над Атласам зімуючых птушак Вялікабрытаніі і Ірландыі. Тысячы бёдуотчараў у абодвух краінах будуць назіраць і дасылаць свае нататкі у Брытанскі траст для орніталогіі (ВТО).
Усё яшчэ шмат месцаў застаюцца зусім або недадаследаванымі, таму ВТО просіць бёдуотчараў дабрацца на зімовых канікулах туды ды зрабіць улікі. З лістапада 2007г., калі праект па стварэнню Атласа пачаўся, больш за 16 тысяч аматараў назіранняў за птушкамі зрабілі больш за 100500 часовых улікаў (timed counts), больш чым 1,6 мільёна “выпадковых” рэгістрацый (Roving Records) і 1,8 мільёна рэгістрацый слядоў жыццядзейнасці птушак (BirdTrack).
Даун Бэлмер (Dawn Balmer), каардынатар Атласу, сказаў: “Мы маем фантастычную падтрымку ад валанцёраў з усёй Бытаніі і Ірландыі, і мы спадзяемся сёлета атрымаць дадзеныя з усіх тэрыторый. Усё яшчэ застаюцца месцы, дзе пакуль не быў ніхто за мінулыя 2 зімы, таму гэта выдатны повад правесці там хаця б частку сваіх вакацый для многіх бёдуотчараў”.
Папярэднія вынікі атласных прац ужо паказваюць, што караткадзюбыя гуменніцы і чорнагаловыя ерчыкі цяпер нашмат больш шырока зімуюць на Брытанскіх астравах, чым думалі раней, сіпухі пашырылі свой зімовы арэал на поўнач, а вось месцы зімовак сычоў-сіпелёў скараціліся.
Валанцёры праводзяць улікі на квадратах з паверхняй 2х2 км, а каб дадзеныя сумяшчаліся з квадратамі плошчай 10 кв км, на якіх улікі праводзяцца для Атласу па гняздуючых птушках, назірання робяцца і ў іх.
Працы па зімоваму Атласу будуць праводзіцца яшчэ два гады, каб атрымаць дастатковыя дадзеныя па ўсіх квадратах і адказаць на шматлікія пытанні наконт зімуючых на Брытанскіх астравах птушак.
Рэгіянальныя мапы і мапы зімоўкі розных відаў, зробленыя за папярэднія 2 зімы можна паглядзець тут: www.birdatlas.net
На мапе з гэтага сайту можна ўбачыць квадраты, дзе дагэтуль быў зарэгістраваны лугавы свірстун у зімовы час.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ