Навучаньне для маладых лідэраў экалагічных арганізацый

    EarthCorps прымае заяўкі на ўдзел у 6-месячнай экалагічнай навучальнай праграме для лідэраў экалагічных арганізацый, якая адбудзецца ў Сіэтле (ЗША, штат Вашынгтон).
Бясплатнае навучаньне прапануецца па наступных накірунках:
- Экалагічная служба
- Пабудова грамадзянскай супольнасьці
- Разьвіцьцё лідэрскіх якасьцей
Праграма аплочвае ўдзельнікам праграмы страхоўку, пражываньне ў сем’ях, харчаваньне, штомесячную стыпендыю, а таксама аказвае садзеяньне ў атрыманьні вучэбнай візы US J-1.


    Мінімальныя патрабаваньні да ўдзельнікаў:
- узрост ад 18 да 25 год
- размоўная ангельская мова
- адсутнасьць судзімасьцяў

ня меньш за 4 гады навучаньня ў спецыяльнай навучальнай установе па спецыяльнасьці “Экалогія” і 1 год працы ў адпаведнай галіне альбо 5 год працы ў галіне экалогіі.
- Наяўнасьць рэкамендацый ад экалагічных арганізацый, ініцыятыў, студэнцкіх клубаў і г.д.
Апошні тэрмін падачы заявак – 29 студзеня 2010 года.
    Навучаньне пачынаецца з 2 чэрвеня 2010 года.
Інфармацыю пра тое, як падаць заяўку можна знайсьці на вэб-пляцоўцы Earth Corps  па адрасе: http://www.earthcorps.org/join_international.php.
Кантакты:Mark Howard
Senior International Program Manager, Responsible Officer EarthCorps
6310 NE 74th St., Suite 201E
Seattle, Washington 98115 USA
+1-206-322-9296 ext. 224 office, +1-206-322-9312 fax
email: mark@earthcorps.org , http://www.earthcorps.org/international.php
Паводле http://ngo.by