Адукацыйны візыт у Польшчу для студэнтаў

   Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Барусія”, Калегіўм Усходняй Эўропы імя Яна Новака-Язеранскага, Фонд Адукацыя для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны, Калінінградскай, Ленінградскай і Наўгародзкай абласцей Расіі на навучальныя візыты ў Польшчу.


    У межах двухтыднёвага візыту ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць пазнаёміцца з дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца пра працу грамадзкіх арганізацый, сустрэцца з грамадзкімі дзеячамі, наведаць лекцыі, майстар-класы, культурныя мерапрыемствы.
Усе выдаткі за кошт аргнаізатараў. Веданьне польскай мовы не зьяўляецца абавязковым.
Патрабаваньні да кандыдатаў:
узрост з 18 да 21 гады, навучаньне ў ВНУ і грамадзянства вышэй пазначаных краін
высокія паказчыкі пасьпяховасьці, удзел у грамадзкім жыцьці
Заяўкі на ўдзел падаюцца он-лайн.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл.адрас: nabor2010@studytours.pl
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 сьнежня.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://www.borussia.pl/strony/aktualnosci/aktualnosci.html
 

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны