Новая тэхнічная магчымасць сайта

29.11.2009 - 01:51 | Kiolk

      З сённяшняга дня на сайце можна размяшчаць і праслухоўваць гукавыя файлы. Праўда, дадзеная функцыя пакуль даступна толькі ў "Навінах", але ў бліжэйшы час яна з'явіцца і ў "Нашых назіраннях". Песні або іншыя гукі птушак, або гукавыя расповеды пра іх дазволяць адчыніць для нашых наведвальнікаў новыя, яскравыя старонкі жыцця птушак.

     Варта нагадаць, што не так даўно з'явілася магчымасць праглядаць на сайце невялікія відэаролікі з дапамогай сэрвіса youtube. Калі вы жадаеце да вашага назірання ці навіны дадаць цікавы відэаролік, проста запампуйце яго на сайт www.youtube.com і пакіньце спасылку на яго - у хуткім часе ён з'явіцца ў нас.

 

 

 

 

    Для ілюстрацыі дадзеных магчымасцяў прапануецца невялічкі ролік пра пустальгу, зняты ў гнездавой скрыні ў Галандыі ў 2007 годзе.  

Таксама прапануецца радыйны рэпартаж пра сокала-пустальгу з інтэрнэт-радыё "Твой стыль".

 

Дадатак Памер
sokal.mp31.06 МБ 1.06 МБ

Comments

Дзякуй, цікавы рэпартаж. І сапраўды, шмат што зьмясьцілася. Але акрамя перакладаў і тлумачэньня розных назваў пустальгі было б варта трошкі больш распавесьці менавіта пра асаблівасьці жыцьця птушак, каб зацікавіць слухачоў. Але можа гэтак мала было сказана сьпецыяльна, каб прыцягнуць увагу на birdwatch.by, дзе можна прачытаць (а ў будучыні і паглядзець) больш? Тады цікавы ход.