Чарговы вывадак вялікага савука на Нёмане ў межах Гродна дазволіў сёлета зрабіць некалькі ўнікальных асабіста для мяне назіранняў.
Пра іншыя расповед будзе пазьней, а цяпер як адзін з падрослых птушанят злапаў у вусця Ласасянкі рыбу, якую не толькі не аддаў сваім шматлікім сіблінгам пасля пераследавання, але і ў рэшце-рэшт (прыкладна праз 5 хвілін пасля ўдалай рыбалкі) змог праглынуць.
Як гэта было, глядзіце відэа:
Кропка назірання
Малады вялікі савук: "Хто сказаў, што не праглыну?" - VIDEO
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
araty - 30.07.2016 - 10:21
Напэўна рыбы у вадаёмах…
Напэўна рыбы у вадаёмах паболела, раз савукі больш актыўна пладзіцца сталі. У мяне вылупілася дзевяць качанят вялікага савука. Але самка звяла малых на больш вялікі вадаём дзе больш рыбы.
Harrier - 30.07.2016 - 20:46
In reply to Напэўна рыбы у вадаёмах… by araty
Хутчэй гэта звязана з…
У нас гэта хутчэй звязана з сінантрапізацыяй віду, якая ідзе з захаду.
Apus - 11.08.2016 - 22:10
Ух, максімаліст!
Ух, максімаліст!