Стэпавы лунь (Circus macrourus)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі

Дата назірання
Месца Назірання

рыбгас Каеняўцы, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці

1 самец.

Чацьвёртая рэгістрацыя для 2017 году.

Сёння на рыбгасе шанцавала! На плыткай вадзе за востравам я адразу заўважыў трох вялікіх белых качак- пярэстых!

Зняў здалёк праз трубу як яны харчуюцца і пачаў набліжацца, каб зняць бліжэй.

Але як толькі выйшаў на адкрытае месца, усе качкі - разам з пярэстымі - ўзляцелі і пераляцелі на касу перад востравам, дзе, хутчэй за ўсё і селі.

Прыйшлося вяртацца назад. І тут- збоку, супраць моцнага заходняга ветру ляціць самец стэпавага луня! І хаця я не глядзеў на яго ў бінокль, па адной яго "моцнай светласці" я ведаў, што гэта менавіта стэпавы! Я кінуў трубу на дарозе і стаў наводзіць на яго фоцік. Але лунь вельмі хутка ляцеў і ўжо над вадой сажалкі за галінкамі вярбы і трыснягом. Здымак ёсць- але што на ім?

Тады я пабег назад на дарогу- можа ён выляціць на адкрытае месца адразу за сажалкай?

Так і здарылася, але з 4 здымкаў птушку можна разгледзець толькі на двух. Але і так гэта было самае цікавакае для мяне назіранне ў гэтым годзе - пасля снежных падарожнікаў, напэўна :)

 

Кропка назірання

53.377197392095 24.015984535217