У нашых гарадах можна ўбачыць шмат цікавага нават у відаў, якія знаходзяцца побач з намі непрацяглы час.
Адным з такіx відаў у Гродна ёсць вялікі савук, які, праўда, застаецца ў невялікай колькасці ў межах гораду на гнездаванне, аднак нашмат прасцей назіраць за ім зімой, калі сотні птушак прылятаюць на раку менавіта на зімоўку.
Па меры таго, як лёд застаецца вузкай палоскай толькі ў самага берагу, для гэтых рыбаядных качак - якія звычайна ныраюць і ўжо пад вадой выглядваюць здабычу - рыбу або вялікіх жабаў, з'яўляецца магчымасць паляваць у іншы спосаб. З-за таго, што бліжэй берагу вада неглыбокая, а рыба можа хавацца пад ільдом, няма сэнсу і неабходнасці ныраць, каб выглядзець яе - дастакова апусціць галаву пад воду і назіраць - ці не рухаецца там хто-небудзь:
Ну а калі заўважыш - можна і ныраць!
Як гэта выглядае цяпер на Нёмане:
Цікава, што не помню, каб так шукалі здабычу самцы вялікага савука (хаця магу і памыляцца), а вось самак і маладых птушак (летам) параўнальна часта назіраў менавіта за такім, лягчэйшым метадам рыбалкі.
-----------------------------------------------------
Больш пра розныя моманты жыцця вялікіх савукоў на Нёмане і побач:
Вялікія савукі: каханне і сэкс у вялікім горадзе
Зімовае каханне, або Voulez Vous Coucher Avec Moi
Як савук з "гурмана" у ахвяру ператварыўся
Вывадак вялікіх савукоў на Нёмане = Brood of Goosander at Nioman river + VIDEO
Вясновыя залёты савукоў, або як самка бараніла свой выбар = How female Goosander fight for her male + VIDEO
Як вялікія савукі загнездавалі ў цэнтры Гродна і што з гэтага атрымалася + VIDEO
Як вялікія савукі шукаюць здабычу: лёгкі варыянт
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 08.02.2019 - 19:55
Цікавае назіранне. Я б…
Цікавае назіранне. Я б падумаў, што яны па-звычцы акунаюць галаву ў ваду - як бы размінаюцца, трэніруюцца ...