Па меры таго, як становіцца халадней і дзень змяншаецца, параўнальна хутка знікаюць і ягады чорнай бузіны - на некаторых кустах іх амаль не засталося, і на большасці гронак ягады так проста ўжо не сарваць, бяспечна і выгодна седзячы на гронках зверху.
Але гэта яўна самая даступная ежа для многіх вераб'іных, якія жывуць тут або побач. Таму тыя, хто яшчэ не адляцеў, або ядуць тут рэгулярна - як рудахвосткі-чарнушкі, або прылятаюць час ад часу - як гэтая самка звычайнай рудахвосткі (Ph.phoenicurus), малінаўка ці сіняя сініца.
Гродна, 07-10-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ