Качкі-крыжанкі: Качаняты будуць!

Пасля восеньскай лінькі качары крыжанак ператварыліся ў сапраўдных і яркіх прыгажуноў. Зразумела, што менавіта тады і адбылося аб'яднанне большасці качак у пары. Некаторыя, пэўна, да вясны яшчэ (не раз) памяняюць партнёраў, але большасць яўна і харчуецца, і пералятае парамі, хаця ніхто амаль не ганяе адзін аднаго калі знаходзяцца ў большых групах - часам і больш тысячы птушак. Усё ж зараз самае важнае - выжыць, а размнажацца можна і пазней.

Аднак дзень памалу павялічваецца і на сонцы немагчыма ўстаяць перад падобным кавалерам ужо цяпер:

птушка

 Я йшоў уздоўж Нёмана, і каля масткоў ад неактуальных зараз водных таксі, заўважыў пару крыжанак. Самец пачаў "ківаць" самцы, высока падымаючы і апускаючы галаву, выцягваючы шыю. Я ўключыў відэа-запіс, аднак камера наводзілася на сухія раслінкі перад птушкамі і добра зняць тое, што адбылося далей, я так і не змог.

Самка, здаецца, не звяртала ўвагі на актыўныя рухі-заляцанні самца, але раптоўна ён наблізіўся і апынуўся на ёй, а яна- пад вадой.

птушкі

птушкі

Ведабчы, як гэта СКЛАДАНА, але ХУТКА адбываецца ў качак, я чакаў вельмі хуткай развязкі. Але яе ўсё не было і толькі секунд праз 10 качар спрыгнуў з качкі, яны паплавалі невялікімі кругамі, размялі крылы і адляцелі.

птушкі

 

На гэтую тэму:

Як “гэта” складана ў качак, або пра асаблівасці сэкса вадаплаўных

Вялікія савукі: каханне і сэкс у вялікім горадзе

Зімовае каханне, або Voulez Vous Coucher Avec Moi

 

Кропка назірання

Качкі-крыжанкі: Качаняты будуць!

Каментары