Не адразу я пазнаў самку вялікага савука (Mergus merganser), якую бачыў і здымаў раней з пашкоджаным крылом на Нёмане.
Яна выглядала зусім 'нармальнай' і толькі блізкая адлегласць, на якую яна падпускала, з часам узмацняла падозранні, што гэта мая старая знаёмая.
Вецер і, магчыма настрой птушкі вельмі змяняў аблічча яе галавы дзякуючы раскрыццю чуба і змене яго асвятлення - некаторыя здымкі ніжэй гэта ілюструюць.
Адпачнуўшы разам з качкамі-крыжанкамі ў вусця Гараднічанкі, яна пачала рыбачыць так, як рыбачаць маладыя савукі. Гэта начыць без працяглых занырванняў, толькі апусціўшы пад воду галаву. Пры мне яна нічога не злавіла, але выглядала досыць добра. Магчыма, усё ў яе наладзіцца.
Нёман у Гродна, 23-01-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 29.01.2020 - 10:41
Можна не сумнявацца, яна…
Можна не сумнявацца, яна сустрэне вясну, і знойдзе партнёра. Добрыя здымкі, нібы знятыя камерай - "люстэркай". І ў вас Гараднiчанка брудная: плаваюць пустыя бутэлькі.