ВЯЛІКІЯ САВУКІ: самцу непатрэбныя дзве самкі

Пасля таго, як я ўбачыў самца з двума самкамі, якія адпачывалі на цэнтральным пляжы, я стаў памалу набліжацца да іх і здымаць што адбываецца.

Як аказалася, самец яўна абраў адну з самак за партнёрку і яна адказвала яму ўзаемнасцю, хаця пры мне нічога са спарваннем у іх не атрымалася - падрабязна пра гэта ТУТ.

Адначасова адбывалася і іншае - самец час ад часу ВЕЛЬМІ агрэсіўна адганяў другую самку! Прычым былі даволі доўгія пагоні за ёй па вадзе:

пагоня

З чым гэта было звязана, я не ведаю. Адно што варта напісаць, што самка гэта была маёй 'старай знаёмай' -з пашкоджаным крылом і наўрацці можа лятаць. Калі ведаць пра гэта, то пагоні за ёй самца напэўна выглядалі для яе сапраўды страшна!

пагоня

А тут добра бачна, што 'першая' самка расцягнулася на вадзе і гатова для спарвання, а самец у гэты час агрэсіўна адганяе з правага боку другую самку:

птушкі

Хаця нічога ў пары не атрымалася, яны паплылі разам на супрацьлеглы бераг.І там пагоні самца за другой самкай працягнуліся, яна ахно выбегла ад яго на бераг:

птушкі

птушкі

Тут бачна, што першая самка плавае побач:

птушкі

Аднак праз нейкі час другая самка зразумела, што на беразе яна наўрацці будзе бяспечнай, і яна вырашыла вярнуцца на воду і ўцякаць ізноў па вадзе:

птушкі

птушкі

птушкі

Пасля гэтай непрацяглай пагоні самец застаўся з першай самкай і яны недалёка адно ад аднаго яшчэ доўга чысцілі пер'е:

птушкі

птушкі

Кропка назірання

ВЯЛІКІЯ САВУКІ: самцу непатрэбныя дзве самкі