Дакументацыйныя здымкі i video
Вясна - з непрацяглымі перапынкамі - прасоўваецца наперад, дні сталі нашмат больш працяглымі. А гэта значыць, што паступова птушкі, якія прыляцелі да нас зімаваць з поўначы, будуць адлятаць у тым кірунку.
Сярод гэтых відаў і гілі (P. pyrrhula), значная большасць з якіх не застануцца з намі на лета -- такіх будзе зусім не шмат.
Увесь апошні тыдзень я чую гілёў амаль штодня з высокіх і старых дрэваў і ў горадзе, і ўздоўж Нёмана. Толькі розніца з восеньню і зімой у тым, што зараз гэта амаль заўсёды асобныя птушкі. Здавалася б зараз выбра ежы для такіх вегетарынцаў агромны і пастаянна павялічваецца: пупышкі, кветкі многіх лісцевых раслін. І нават плады ясенелістных клёнаў - інтрадуцэнтаў з Паўночнай Амерыкі, якія захапілі ад некалькіх да 20-30 метраў берагу Нёмана ад самай вады і дагэтуль 'хваляцца' амаль некранутымі гронкамі насення, ідуць у рот.
Але цягне радзіма і гэтыя гілі пэўна адляцяць у бліжэйшы час.
Цікава, што гіль, якога я здымаў апошнім, зрабіў са спажывання крылатак ясенелістнага клёна рытуал: моцна нахіляўся і выбіраў адну з крылатак з сярэдзіны гронкі, з'ядаў так 5 ці 6, потым бачком спускаў уніз па галінцы см на 50-60, еў там і зноў падымаўся на папярядняе месца. Гэта ўсё бачна на здымках ніжэй.
15-20.03.2020, узбярэжжа Нёмана ў межах Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 22.03.2020 - 17:16
Выдатная серыя,…
Выдатная серыя, макрапартрэты вельмі спадабаліся!
Harrier - 22.03.2020 - 23:31
In reply to Выдатная серыя,… by Apus
Дзякуй, Мікола! Вучуся ў…
Дзякуй, Мікола! Вучуся ў такіх майстроў, як Вы.