Хаця выляцелыя ці тыя, што выпрыгнулі з гнязда птушаняты павінны старацца захоўвываць цішыню - каб іх цяжэй было знайсці драпежнікам, напэўна, гэта мала ў каго атрымліваецца.
Вось і два злётка рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) прыцягнулі маю ўвагу менавіта рэзкімі і непрыемнымі гукамі. Аказалася, менавіта так яны ўзбуджана крычаць калі бачаць самку, з ежай ці не - не так важна. Бо важна прыцягнуць да сябе ўвагу першым, а не другім ці наступным.
Калі абодва малых сядзелі параўнальна побач на выступе сцяны былога піўзавода, я мог адсачыць як і каму аддавала ежу самка. Атрымлівалася, што нейкая чарга ўсё ж існуе, бо прыносіла яна звычайна невялікія порцыі (па аднаму насякомаму-павучку?) 3-4 разы запар спачатку аднаму, а потым - другому.
Адбывалася гэта прыкладна раз у 1-2 хвіліны. Калі самкі не было даўжэй, малыя загаралі, выцягваючыся на выступе або дачышчалі рэшткі пуху.
06-06-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 07.06.2020 - 23:51
Интересная история и…
Интересная история и чудесные снимки, особенно с "пингвином" !
Harrier - 08.06.2020 - 01:11
In reply to Интересная история и… by arktous
Дзякуй! Гэта ўсе здымкі,…
Дзякуй! Гэта ўсе здымкі, зробленыя ў суботу да абеду. Увечары малыя амаль не сляталі на выступ сцяны, трашчалі з нізкіх дрэваў паблізу. А сёння сядзелі ўжо нашмат вышэй, на старой яблыні. Хаця і ў першы дзень,здаецца, ужо добра ляталі. І хвосцік значна падрос - хутка змяняюцца і паводзіны мяняюць.