Першыя злёткі ў многіх вераб'іных (даўно) выпрыгнулі згнёздаў і ўжо добра лятаюць. Частку яшчэ кормяць бацькі, а частка ўжо жыве самастойна і вучыцца выбіраць самае смачнае з таго, што знайшлося.
А як жа ластаўкі? Пра іх неяк забылася - лётаюць туды-сюды ў Нёмана і лётаюць. І вось сёння я ўбачыў першых двух маладых птушак вясковых ластавак (Hirundo rustica).
Сядзелі яны на нейкай адлегласці адзін ад аднаго на провадзе за мурамі былога Гродзенскага бровара (ці піўзавода), за якімі і вывяліся.
Пасля першых трох прылётаў дарослай ластаўкі з ежай, з якіх я паспеў зняць толькі адзін, адно з птушанят хуценька перабралася бліжэй дадругога - можа падумала, шо так шанцы бакькоў памыліцца і даць ежу па-за чаргой павялічацца?
Аднак даведацца пра гэта і ўвогуле паздымаць ластавак даўжэй не атрымалася. Пачаліся крыкі трывогі, маладых ластавак 'як ветрам здула' як і іншых птушак побач з імі, якія жывуць недалёка (рудазвосткі-чарнушкі, канаплянкі і палявыя падкаменкі) і хутка стала зразумела - чаму.
Побач з'явіўся коцік. Адзін з 3 ці 4, якіх я з зімы бачу на былым піўзаводзе і побач з ім. Добра, што птушкі паспелі і дружна адрэагавалі на яго, ды і маладыя птушкі павінны навучыцца ведаць сваіх ворагаў і своечасова рэагаваць на іх з'яўленне.
Толькі хацелася б каб і людзі, якія любяць і птушак, і коцікаў, таксама разумелі рэальную небяспеку і не выдумлялі небыліцы пра тое, што ''коцікі - частка натуральнага адбору'', бо даказана, што гэта няпраўда. Трымайце сваіх коцікаў у хаце - так будзе бяспечней для іх, і, без сумневу, для дзікіх птушак навокал.
21-06-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ