Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Канаплянкі: Смачна есці!

Канаплянкі (Carduelis cannabina) працягваюць лятаць парамі і самцы працягваюць нягучна, але доўга спяваць на розных прысадах. Таму не зразумела - яны збіраюцца гнездаваць яшчэ раз ці не? Можа самкі яшчэ фізічна не гатовыя да другой кладкі, таму аднаўляюць свае сілы побач з партнёрамі-самцамі, якія песнямі нагадваюць самкам, што яны-та гатовыя)

Па меры таго, як трымеры знішчаюць амаль усю даступную насеннеядным птушкам расліннасць з насеннем на газонах і не толькі, важна, што па берагах Нёмана яшчэ ёсць выбар, хаця і не такі вялікі і па плошчы, і па разнастайнасці відаў раслін.

https://youtu.be/fqJSm6Mly98

 

Гэтая самка канаплянкі харчавалася побач з самцом, але самца мне так і не атрымалася зняць - хаця высокая расліннасць дазваляе падабрацца да птушак бліжэй, але таксама добра і хавае іх і з самцом атрымаўся як раз гэты выпадак.

Гродна, 23-06-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Дзякуй - ідэя цікавая, але складаная - як усе добрыя ідэі. Думаю, што любыя нашы віды раслін (не інтрадуцэнты) калі і не з'яўляюцца непасрэднай крыніцай ежы для насеннеядных птушак, служаць месцам размнажэння многіх відаў насякомых і іншых безхрыбетных - таму застаўляць іх трэба па-максімуму ўсе. Тым больш іх відавы склад і кампазіцыя размяшчэння выдатна самарэгулююцца і ўмешвацца ў відавы склад можа і можна, але наўрацці варта. 

Nie viedaju, ci ty kaliscie siadzieu na pasiadženni harvykankama? Jan chočuc "pryrodu u horadzie". Jany hatovy finansavac skryni dlia ptušak i nie viedaju što jašče. Alie usie pavinna byc "pryhoža". "Pryhožyja" koratka skošanyja hazony, rehuliarna abrezanyja kusty, staryja drevy vysiakajem i pustaziellie zniščajem. Ptušak vielmi liubim, chočam, kab jany byli u haradach, alie nie pavinny za hučna spjavac/šumiec, nie pavinny smiacic, nie pavinny hniezdavacca u damach, haryščach, na balkonach, navat na drevach nad tratuarami... Akramia taho usiaho alie, kali laska - chaj jany u nas buduc. Možaš kazac arhumienty, jakija tut pišaš. Dlia nas jasna, što rasliny "служаць месцам размнажэння многіх відаў насякомых", alie zvykly čalaviek taho nie bačyc. Zvyklamu čalavieku, u tym liku čynounikam, treba usie pakazac, kab na svaie vočy bačyu. Kab zrazumiec, što skošanyja hazony - sterylnyja i kali nie budziem zachouvac miejscy z pustazielliem, ruderalnyja zony, to nijakija skryni i inšyja rečy ptušak u haradach nie utrymajuc!
U Bielarusi jašče, slava Hospadu!, sytuacyja nie tak žachlivaja, jak u "razvitaj Europie", u vas pakul takich miescau chopic. Alie usie sprava času, i da vas dojduc trendy zachadu, kab usie "bylo pryhoža". Tamu - kožnaie takoie fota i videa karysnaie, važnaie u zjauliaiecca jasnym arhumientam.

Так, з усім гэтым я згодны, што аргументы на карысць прыродных элементаў у гарадах патрэбныя і фоткі ды відэа вельмі дапамагаюць пераканаць ў гэтым.

Я трошкі пра іншае напісаў - усё, што вырасла само (акрамя відаў-інтрадуцэнтаў) - самае карыснае, бо самарэгулюецца і на сваё існаванне не патрабуе грошай. Яно самае ўстойлівае  тут і цяпер у гэтых умовах. І такія месцы не трэба сажаць, паліваць, праполваць ці паліваць гербецыдамі, скашваць і перакапваць ці закрываць нечым - каб не вымерзлі - на зіму. Таму тут шмат залежыць ад мясцовай улады - калі ім трэба патраціць грошы 'на газоны' - яны будуць супраць такіх месцаў, а калі грошай няма, то з нашымі аргументамі могуць быць 'за' такія ўчасткі. 

А насамрэч карціна вельмі складаная, канешне. Я зараз, у апошнія дні, назіраю і стараюся здымаць маладых і дарослых рудахвостак, якія ловяць розных насякомых на тратуары з пліткі (яны туды выбягаюць з расліннасці) і побач - колькі такіх, пра існаванне якіх там я б і не падумаў і якіх бачу дзякуючы птушкам! 

Пастараюся наздымаць розных і таксама размяшчу тут у Галерэе.