Птушаняты рачных крычак (Sterna hirundo), як і маладыя і дарослыя чайкі і чаплі, а таксама дарослыя крычкі, сядзяць на часовых астраўках сярод Нёмана. Дарсолыя птушкі яўна адпачываюць, чысцяць і мыюць сваё пер'е. Маладыя робяць тое самае. А яшчэ чакаюць на ежу ад бацькоў - як мінімум некаторыя з іх.
Крычкі на тое і "крычкі" па словах заснавальніка літоўскай арніталогіі Тадаса Іванаўскаса (Тадэвуша Іваноўскага), бо гучна і часта крычаць у гнездавы час, таму і атрымалі такую справядлівую беларускую назву. Чутно іх здалёк і гукі выдатна разносяцца над вадой яшчэ да таго, як можаш убачыць птушку. Лятаюць яны хутка, упэўнена і часам як бы дэманструючы свае здольнасці, з пікіраваннямі і узняццём у паветра пасля гэтага.
Зараз, калі птушаняты выляцелі, крычаць у асноўным тыя дарослыя, якія ляцяць са здабычай - большай ці меншай рыбкай. Для чаго яны гэта робяць, я так і не зразумеў. Бо калі для таго, каб пачуць голас (сваіх) галодных птушанят і прыляцець дакладна да іх - бо не ведаюць дзе тыя зараз сядзяць, то тое, што я назіраў ў апошнія дні, ніяк гэтага не пацверджвае.
Вось дарослая птушка адрэагавала на крыкі аднаго з птушанят, прызяілілася пасля шматлікіх піруэтаў побач і прапаноўвала ТРЫ разы галоднаму рыбку, але птушанё так і не ўзяло (ці не атрымала яе?) яе - бо аказалася чужым ці проста не здагадвалася, што калі рыбка зусім побач, трэба проста апусціць трошкі раскрытую дзюбу як раз насустрач і ўзяць яе.
Пасля першай спробы перадаць птушаню рыбку дарослая крычка ўзляцела і хутка зноў прызямлілая з прапановай, аднак яна была ўжо карацейшай. Потым яшчэ адзін узлёт і апошняя, хуткай трэцяя спроба аддаць рыбку - нічога не атрымалася і дарослая адляцела з рыбкай, а малое засталося без яе. Затое з галоднымі крыкамі.
07-08-2020, Нёман у Гродна
Аўтар- Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ