Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвостка-чарнушка: Самец кушае інакш

Як мінімум 5 самак і маладых рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros), якія зараз знешне не адрозніваюцца, засталіся з гэтага боку былога піўзавода і рэгулярна прылятаюць кушаць ягады чорнай бузіны. Менавіта столькі я іх бачыў тут адначасова. Наўрацці гэта пралётныя птушкі, таму што прыкладна ў той жа колькасці я бачу іх тут штодзень.

Акрамя іх, ёсць тут і два самцы. Адначасова я іх не бачыў так выразна, каб адназначна вызначыць як самцоў, але зрэдку бачу, як адзін самец ганяе другую рудахвостку і яна напэўна таксама самец.

У адрозненне ад самак і маладых птушак, якія звычайна прылятаюць на чорную бузіну 1-2-3-4-5 этапамі, паступова сядаючы ўсё бліжэй і бліжэй да гронак з ягадамі, самец заўсёды прылятае з тэрыторыі былога піўзавода за адзін раз і адразу сядае на ягады. 

Цікава, што ўчора самец з'еў 4 або 5 ягад і пасля вяртання на будынкі піўзавода, адразу запеў. Адляцеў ён таксама туды з бузіны адным "махам", як і прыляцеў адтуль.

18-19.09.2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.