Вельмі-вельмі рэдка на Нёмане бывае так, што няма ветру, і, адпаведна, хваляў.
Тады і вада выглядае па-іншаму і птушкі на ёй - таксама.
Вялікія бакланы (Phalocrocorax carbo) - адны з найлепшых мадэляў для чорна-белых здымкаў.
Усё роўна, нават на каляровых, іх зялёныя вочы і жоўтая скура ў аснавання дзюбы не кідаюцца ў вочы.
У месцы ўпадзення безіменнай ручаіны ў Нёман у в.Дарошавічы з-за таго, што ў 2012 годзе для плаціны ГЭС паднялі ўзровень вады на 6 м - ГЭС ніжэй па плыні ракі км у 10, вусце ручая зрабілася вельмі шырокім. Ну і дрэвы рознай таўшчыні павысякалі перад тым, як падняць узровень вады і яна часткова заліла берагі.
Дзякуючы гэтаму засталося шмат пянькоў, на якіх вясной і ўвосень любяць адпачываць і сушыць крылы пасля рыбалкі бакланы.
Высокі і абрывісты бераг дазваляе падайсці да іх на адлегласць, з якой ужо можна здымаць, але каб першыя птушкі не сарваліся са сваіх прысад і за імі не адляцелі ўсе бакланы, лепш хавацца за крайнімі дрэвамі.
31-10-2020, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 02.11.2020 - 22:46
Да, хороши, некоторые -…
Да, хороши, некоторые - готовые картины!
Harrier - 03.11.2020 - 17:43
In reply to Да, хороши, некоторые -… by arktous
Дзякуй - бакланы не вельмі…
Дзякуй - бакланы не вельмі любяць здымацца. Так што пашанцавала і з вытрымкай мадэляў, і з адсутнасцю ветра і хваляў.