20 снежня, ідучы ўздоўж возера, я раптоўна "ўляцела" ў зборную чародку мясцовай драбязы. Заўважыць атрымалася некалькі вялікіх сініц, некалькі бурагаловых, дваіх жаўтагаловых каралькоў і аднаго паўзунка. Сфатаграфаваць больш-менш рэзка - толькі бурагаловую сініцу, калі яна харчавалася, верагодна, насеннем.
(а яшчэ, яны ядуць абляпіху?)
(а яшчэ, за два тыдні ягад на абляпісе амаль і не засталося)
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 21.12.2020 - 22:55
Так, у сініц універсальная…
Так, у сініц універсальная дзюба, якой можна і насякомых-павучкоў лавіць-даставаць, і насенне.
Прыгожа атрыалася з кропелькамі.
Harrier - 21.12.2020 - 22:59
Наконт абляпіхі і іншых …
Наконт абляпіхі і іншых 'ненашых' ягад цяжка сказаць.
Дзе ядуць, а дзе - ігнаруюць.
Ну раз знікла, то нехта прыляцеў ціпа драздоў, хто ўжо раней абляпіху ведае і паказаў іншым, што можна есці)
Lighty - 22.12.2020 - 04:04
In reply to Наконт абляпіхі і іншых … by Harrier
Драздоў (піскуноў) там…
Драздоў (піскуноў) там таксама рэгулярна лятае пэўная колькасць, так.
Можа, сініца абляпіху і ня ела (фоткі вельмі нярэзкія), але дакладна "понадкусывала":