Дакументацыйныя здымкі і відэа
Як гэта ні дзіўна, амаль штодзень бачу гракоў і шэрых варон, якія знаходзяць і з'ядаюць прыхаваныя раней грэцкія арэхі.
Звычайна птушка з арэхам стараецца сесці з ім так, каб іншыя не бачылі, бо інакш не заўсёды атрымліваецца з'есці арэх таму, хто яго знайшоў. Тады бываюць рознай працягласці і інтэнсіўнасці "скандалы", у якіх удзельнічае розная колькасць птушак.
Але бывае і інакш. Як гэтая шэрая варона (Corvus (corone) cornix) знайшла і разбіла арэх, я не бачыў. Але зусім адкрыта даставала змесціва з адной з палавінак. Хутка побач без скандалаў з боку першай да другой палавінкі арэха падляцела другая варона і стала даставаць тое, што там засталося ад першай.
"Другая птушка з пары, таму першая не рэагуе на яе з агрэсіяй" - падумаў я.
Але яшчэ праз нейкі час да іх далучылася трэцяя варона!
І тады прычына падобных жа талерантных адносін як мінімум да трэцяй стала зразумелай) - усё ужо было з'едзена.
02-01-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 07.01.2021 - 20:10
Здзіўляе іх неверагодная…
Здзіўляе іх неверагодная памяць!
І сярод птушак трапляюцца добрыя і ня прагныя ...