Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі на снезе. Частка 1

Пасля таго, як амаль увесь тыдзень некалькі гілёў (Pyrrhula pyrrhula) аб'ядалі насенне на невысокім пенсільванскім ясені, пра гэта больш ТУТ і ТУТ,  прыйшоў час спускацца ніжэй, на снег пад дрэвам і правяраць тое насенне, якое або ўжо з'едзенае, або яшчэ не, густым і шырокім покрывам ляжала пад ім.

 

Зразумела, што на снезе птушкі лепш заўважальныя, больш прыцягваюць да сябе ўвагу патэнцыйных драпежнікаў і іх там лягчэй злавіць. Але калі стаіць пытанне выжывання з-за недахопу ежы, выбару асаблівага няма і птушкі спачатку па адной, а потым у групкамі, сядаюць на снег і правяраюць што на ім яшчэ не з'елі.

Гродна, 06-02-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Дзякуй! Ёсць моманты - часам яны доўжацца секунды, а часам паўгадзіны, калі здымаеш і гэта прыносіць вялікае задавальненне, бо акрамя фотак, назіраеш за жыццём птушак непасрэдна перад сабой іх ніяк не турбуючы. 

Гэтых гілёў здымаў прыкладна з 15-12 метраў, паціхоньку, метраў з 25, падыходзячы да іх. 

Дзякуй! Не ведаю - нешта недзе прыліпла. Яму гэта не перашкаджала - так і еў з гэтым нечым на галаве) 

А можа і часу было шкада счышчаць - вакол яго ўсе елі і для яго гэта было прыярытэтам таксама.