У самым пачатку нашай вуліцы, амаль насyпраць будынка Энерганагляда, вырас прыгожы, раскідзісты і ўвесь у пладах куст шыпшыны. Моцныя і працяглыя маразы амаль не змянілі яркі чырвоны колер пладоў і яны прыцягальна свяціліся на сонцы. Але іх (амаль) ніхто не еў.
Хутчэй за ўсё праблема была ў тым, што днём тут пастаянна прызжалі, выходзілі ў Энерганагляд, вярталіся ў свае аўто і ад'язжалі тлумы людзей. А ўвечары, калі каля куста праходзілі толькі нешматлікія мясцовыя жыхары, было ўжо зацёмна каб нешта на кусце есці. Так і прастаяў бы гэты куст "нез'едзеным" да вясны, каб адзін з драздоў-піскуноў (Turdus pilaris) усё ж не адважыўся паспрабаваць сталавацца на гэтай шыпшыне ў белы дзень.
Прылятае ён сюды некалькі разоў, спачатку сядае сярод густых галін старай вішні побач і назірае за наваколлем. Праз нейкі час злятае на куст і прыгаючы сярод галін з калючкамі, няспешна выбірае і праглынае некалькі ягад.
Ягад яшчэ шмат, а вясна ўжо пачалася - так што дрозд, калі яго не змогуць злавіць шматлікія мясцовыя коцікі, хутчэй за ўсё дажыве за часу, калі выбар ежы стане нашмат большы і нашмат бяспечнейшы.
Ну і мне чамусці здаецца, што гэта можа быць той самы дрозд, які прылятаў штораніцу не так даўно есці ягады рабіны за нашым вакном, таму хвалююся за яго больш, чым за іншых.
Гродна, 19-02-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Пра чорных драздоў і іх шыпшыну фотагісторыя ТУТ.
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ