У той дзень спачатку шэрая чапля (Ardea cinerea) здзівіла мяне, а пазней мы здзівіліся адначасова абодва)
Пасля зімы ў розных месцах на Нёмане ў межах горада засталіся больш ці менш шырокія языкі льда, апушчаныя ў раку. Трыснягу ж амаль не засталося, таму я вельмі здзівіўся, што маладая шэрая чапля падпусціла мяне зусім без маскіроўкі метраў на 15, рэшткі трыснягу яе не хавалі, а я заўважыў птушку толькі тады, калі яна ўзляцела (((
Чаму я пішу пра тое, што яна маладая? Звярніце ўвагу на тое, што верхняя палова дзюбы ўсё яшчэ цямнейшая за ніжнюю і ззаду, на патыліцы, адсутнічае доўгі чорны чуб - параўнаць можна з дарослай птушкай ТУТ).
Аднак праз нейкі час чапля вярнулася на 'мой' бераг і я стаў паціхоньку набліжацца да яе. Увесь час, як гэта прынята пад час набліжэння да птушак, я прыпыняўся і здымаў чаплю ўсё бліжэй і бліжэй, ажно за мной пачуліся крокі людзей, якія йшлі ў наш бок. Я вырашыў, што чапля хутка адляціць з-за іх і падрыхтаваўся здымаць уўлёт. Але людзі прайшлі, чапля застался на месцы. І я вырашыў падыйсці яшчэ бліжэй, метраў на 15 - так і атрымаліся некаторыя з гэтых здымкаў.
Праз нейкі час чапля прайшла пешкі па льду ў рэшткі трыснягу і застыла тамдакладна так, як гэта ўмеюць амаль толькі чаплі. Я пачакаў крыху і вырашыў вяртацца. Але аказалася, што гэта не канец маіх прыгодаў з гэтай птушкай, толькі чарговая фота-серыя атрымалася нашмат карацейшай)
Пасля абеду я ізноў здымаў на набярэжнай Нёмана, толькі аб'ектам стала малая коўра. Я зрабіў некалькі яе здымкаў і відэа і праглядаў іх у камеры. Доўжылася гэта можа хвіліны 2 максімум, а калі я падняў галаву, наўпрост мяне і ніжэй, метрах у 7 на льду сядзела шэрая чапля! Яна здзіўлена і прыглушана 'каркнула' і адляцела на лёд на іншы бераг ракі. Я быў здзіўлены не менш за яе)
Нёман у Гродна, 24-02-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 28.02.2021 - 21:56
Красиво! Великолепные снимки…
Красиво! Великолепные снимки, и Вы и цапля отработали на 100%.
Harrier - 28.02.2021 - 22:39
In reply to Красиво! Великолепные снимки… by arktous
Вялікі дзякуй, Уладзімір…
Вялікі дзякуй, Уладзімір. Абодва пастараліся)