Працяг, пачатак гісторыі з маладымі вясковымі ластаўкамі (Hirundo rustica) ТУТ.
Калі доўга і настойліва прасіць, каб пакармілі, нехта гэта зробіць)
Хутчэй за ўсё, канешне, нехта з бацькоў, і нават хутчэй за ўсё толькі яны. А крычаць маладыя ластўкі ўсім ластаўкам, якія пралятаюць побач магчыма для таго, каб нагадаць бацькам, што яны ўсё яшчэ галодныя і павінны несці здабытае яшчэ і яшчэ. А як побач пралятаюць не бацькі, то горш ад галодных крыкаў не будзе)
І дарослыя ластаўкі прылятаюць з новай порцыяй прыкладна кожныя 5 хвілін. З таго, што ўдалося разгледзець, гэта былі дробныя стракозы - іх, напэўна, нецяжка налавіць над берагам, нават ганяцца за імі не трэба.
Здаецца, моладзь знайшла выдатную прысаду і дарослыя ведаюць, дзе сядзяць іх патомкі. Але як толькі пачуюцца кароткія і звонкія крыкі трэвогі на коціка ці сабачку знізу, ці недалёка ад сябе птушаняты заўважаць нейкія рэзкія рухі людзей, маладыя пералятаюць і шукаюць новую прысаду. Таму бацькам трэба не толькі шукаць для іх ежу, але і помніць як крычаць і як выглядаюць менавіта іх птушаняты. Або карміць усіх, хто просіць з надзеяй, што іншыя дарослыя ластаўкі пакормяць тваіх.
06-07-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
игорь александ… - 13.07.2021 - 12:58
очень красивые фото…
очень красивые фото....спасибо.
Harrier - 13.07.2021 - 13:37
In reply to очень красивые фото… by игорь александ…
Дзякуй за добрыя словы.
Дзякуй за добрыя словы.