Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая і вялікія белыя чаплі: Мірнае суперніцтва?

Хаця вялікая белая (Egretta alba) і шэрая чапля (Ardea cinerea) адрозніваюцца анатамічна і паводзінамі, у тым самым месцы яны могуць паляваць на тую самую здабычу і таму - канкурэнты.

Цікава было паглядзець, як яны вырашаюць паміж сабой канфлікт інтарэсаў, тым больш з назіранняў мінулага лета я ведаў, што як мінімум часам шэрая чапля стараецца прагнаць сваіх белых канкурэнтаў нават калі іх адначасова больш адной.

Абедзве чаплі маюць аднолькавыя памеры і могуць заходзіць у воду на тую ж глыбіню пад час рыбалкі. Таму выбар месца рыбалкі адной з іх можа і другую старацца апынуцца недзе паблізу, каб выкарыстаць добрае месца і для сябе.

У пачатку верасня я стаў сведкам, як адна з вялікіх белых чапляў тройчы падлятала і павольна падыходзіла да шэрай:

Тая сапраўды спачатку не бачыла яе, або толькі рабіла такі выгляд. Аднак кожны раз як шэрая паварачвалася да яе, або белая лічыла, што падыйшла небяспечна блізка (на адлегласць прыкладна да 5-8 м), белая пералятала назад і шэрай не прыходзілася актыўна яе праганяць.

Я і раней падазраваў, што на тым самым участку Нёмана ў межах гораду трымаюцца 1-2 шэрых і 5-6 вялікіх белых чапляў. А ў адзін з наступных ранкаў ўбачыў, што не памыляўся: на высокай таполі сядзелі 5 белых + 1 палявала знізу ў вадзе, а шэрая чапля сядзела там толькі адна.  Магчыма, што падобныя суадносіны робяць маласэнсоўнымі пагоні за белымі чаплямі, ды і месцаў для паляванняў яшчэ хапае ўсім, няхай толькі лепш трымаюць дыстанцыю)

Верасень 2021, Нёман у Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Ніхто не любіць, каб нехта знаходзіўся блізка, і перашкаджаў паляваць-рыбачыць. Нават людзі прытрымліваюцца гэтага правіла. З відэа бачна, што ўсё ж дамінуе шэрая чапля.