Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лескi-чарнагалоўкi і бузіна: Частка ІI

леска-чарнагалоўка

Працяг. Пачатак ТУТ

З-за таго, што лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla) звычайна дабіраюцца да ягад бузіны паміж галінкамі і лісцем знутры куста, а толькі потым або сядаюць на гронках адкрыта, або ўсё ж хаваюцца хаця б часткова за лісцем, прасачыць увесь 'працэс' спажывання імі ягад цяжка. Асабліва ў пачатку 'сезону бузіны', калі успамінаеш розніцу ў паводзінах розных відаў.

Але даволі хутка ўжо ведаеш, што калі лісце недзе з краю куста ледзь заўважна пачынае рухацца не так, як ад ветру навокал, то гэта значыць, што хутка ў гэтым месцы пакажацца або толькі галава, або леска-чарнагалоўка цалкам. Застаецца ерунда - пільна сачыць за як мага большай плошчай кустоў бузіны і калі птушка нарэшце пакажацца, паспець зняць яе з ягадай ці часам без)

Дарэчы, на першай палове здымкаў малады самец гэтага году, таму што чорная 'шапка' яшчэ не замяніла карычневае-рыжае апярэнне цалкам і яго рэшткі заўважныя каля самай дзюбы. А руда-карычневую 'шапку' маюць першы час злёткі абодвух палоў і самкі.

Гродна, 02-09-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі