Шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix) былі адным з тых відаў птушак, якія актыўна шукалі і елі жалуды ў скверыку на супрацьлеглым беразе ракі. Але ў адрозненне ад вялікіх галубоў, вароны не праглыналі іх цалкам, а ў адрозненне ад соек - не набіралі і не насілі хаваць 'на зіму'.
Знойдзены жолуд стараліся вынесці з тоўстага слою дубовага лісця на адкрытае і больш зручнае для ўскрыцця яго абалонкі месца, і потым акуратна білі некалькі разоў, пакуль ў абалонцы ўтваралася дзірка, або яна развальвалася на палову:
Вядома, не кожны жолуд быў дастакова смачны, але і такі, не вельмі смачны, было шкада пакінуць нез'едзеным:
Хаця вароны стараліся ўтрымліваць жолуд, каб есці, у тым самым становішчы і для гэтага прыціскалі яго пальцамі да апоры, было бачна, что ўсё ж гэта не 'іх фармат' - ці то пальцы былі затоўстыя, ці то жолуд быў замаленькі) Але калі была магымасць з'есці больш аднаго - елі, ці прынамсі, спрабавалі з'есці больш:
Унутраную і больш мяккую частку птушкі з'ядалі ахвотна, адламваючы невялікімі кавалкамі - як і іншыя крумкачовыя. Аднак толькі варону я бачыў за тым, як яна адрывала жолуд з галіны дуба і потым знайшла там, куды ён зваліўся.
10-2022, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ