Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чаротніца ўзімку. Частка ІІІ: разам з качкамі

чаротніца

Працяг. Пачатак гісторыі ТУТ і ТУТ..

Паступова выявілася і тактыка чаротніцы (Gallinula chloropus), што засталася зімаваць у невялікай купіне трыснягу ў вусці рэчкі Гараднічанкі. 

З даволі рэгулярным раскладам, прыкладна кожныя 5 хвілін, яна прыплывала з края трыснягу на бераг,  Тут недалёка ад яе таксама даволі хутка спажывалі зялёную расліннасць 2-3 пары качак-крыжанак. Мне падалося - а можа так было насамрэч, што чаротніца дзякуючы сваім значна меншым памерам і лепшаму прыстасаванню ног да надводнага жыцця і рухалася на сушы хутчэй, і адрывала сабе ежу больш спраўна:

Таксама прыкладна праз 5 хвілін адбываўся адваротны працэс: чаротніца плыла да таго самага месца з краю трыснягу і там стаяла, адпачываючы і нават часам засынаючы на некалькі секунд. Калі адпачынак заканчваўся, птушка ізноў плыла на бераг і ела зялёныя часткі раслін. Цыкл гэты паўтараўся раз за разам ажно пакуль нешта не насцярожвала ці палохала качак побач з чаротніцай. Тады яна, яўна давяраючы ім, хутка плыла ў трыснёг і там хавалася на некалькі хвілін.

Гродна, 04-02-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг будзе