Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Амялушкавыя гісторыі. Частка І: Пасляабедзенны адпачынак з дэсертам

амялушка

Дакументацыйныя здымкі

Пасля першай сустрэчы з амялушкамі (Bombycilla garrulus) на наступную не прыйшлося доўга чакаць. І адбылася яна ў тым жа скверыку, што і першая. І нават у тым самым месцы. У гэты раз на высокую бярозу з вялікім, шарападобным кустом амялы у вяршаліны дрэва прыляцела каля 20 птушак. У гэты раз ‘перамаўляліся’ яны часцей і хаця некаторыя з іх і сядалі каля амялы, але яўна не былі галодныя і першыя хвілін 5 адпачывалі.

А потым і ім, і мне пашанцавала, што зусім побач з гэтай бярозай расце высокая рабіна (пра якую і птушак на ёй я пісаў раней ТУТ і ТУТ). І частка птушак зляцела на яе - ласавацца ягадамі. Аднак і тут мне падалося, што для амялушак ягады рабіны былі яўна не ‘асноўнай стравай’, ды і елі яе не ўсе. Таму хвілін праз 5 гэты налёт скончыўся таксама нечакана, як і пачаўся. Але птушкі не адляцелі далёка.

Гродна, 04-11-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг будзе