Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі, пупышкі і хованкі на старой грушы

гіль

Нават у гады з вялікімі ўраджаямі кляновых крылатак, якія гілі (Pyrrhula pyrrhula) любяць увосень і ўзімку найбольш, яны чым бліжэй да вясны, тым часцей ядуць пупышкі. А гэтую восень у нас  багатай на насенне клёнаў не назавеш. Магчыма таму гілі пасля таго, як 'справіліся' з крылаткамі клёнаў і пенсільванскіх ясеняў, а таксама калінай і рабінай (тут ім 'вельмі дапамаглі' амялушкі), не мелі асаблівага выбару і пераключыліся на пупышкі пладовых дрэваў.

У гэтым садзе аказалася, што пупышкі елі трое самцоў гіля. Яны стараліся не вельмі пералятаць нават з месца на месца - бо пупышак навокал, хаця і яшчэ зусім невялікіх, шмат, а калі выцягнуць шыю, можна дацягнуцца і да тых, да якіх без гэтага немагчыма. Той з самцоў, за якім я назіраў і здымаў найбольш, правёў 5 хвілін на той самай галінцы: напэўна энергіі з пупышак атрымліваецца няшмат і няхутка, а быў мароз і таму эканоміць энергію, не пералятаючы без патрэбы, было правільнай стратэгіяй. Але калі прыйшлося пераляцець, то ў наступным месцы гіль правёў, адкусваючы і вылушчваючы пупышкі ўжо каля 10 хвілін.

А адтуль пераляцеў на старую грушу 'папіць' снегу на адной з тоўстых галін і атрымалася, што нават пагуляў са мной у хованкі)

Гродна, 13-01-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі