Дакументацыйныя здымкі
Амаль выпадкова я заўважыў, што адна з рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros), якія жывуць навокал т.зв. старога маста праз Нёман, схапіла на набярэжнай валасатага вусеня, якім пачала матляць у паветры, а потым хутка праглынула. Я не паверыў сваім вачам, бо звычайна такую здабычу ніхто з нашых птушак, апроч зязюляў, не есць. Але калі я стаў праглядаць зробленыя здымкі на маніторчыку фотакамеры, здзівіўся яшчэ больш. Бо 'валасаты' вусень насамрэч аказаўся ... скалапендрай.
Я б нават пабаяўся узяць яе ў рукі, а рудахворостка схапіла і праглынула скалапендру без усялякіх праблем )
Гродна, 31-08-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ