Адліга - Канец зімe + VIDEO на конкурс

Пакуль я зьбіраўся на зімуючых птушак, нечакана надыйшоў канец зіме - сёньня ў нас была адліга - каля 0 і падаў сьнег. Не мёрзлі ні рукі з трубой, ні ногі ў сьнезе!

Умовы для здымкі былі не надта прыемныя, але выбіраць не прыходзілася. Заадно і качак прыкладна на 5 км маршруце ад чыгуначнага маста ў цэнтры Горадні да піянерскага летніка бліжэй да Ласосна падлічыў.

Качкі былі амаль паўсюль - Нёман "стаяў" толькі на невялікай адлегласьці за вялікім ОСВОДам, а так прасторы для іх манеўру хапала, чым яны час ад часу і карысталіся.

 У асноўным плавалі-ныралі ці адпачывалі на льду вялікія савукі. Але было троху гогалей і крыжанак.

 

Усяго атрымалася адзначыць: вялікія савукі: 91 (большасьць самак)

гогалі: 9

крыжанкі: 29

Цікава, што на адваротным шляху сустрэў шумную групу з некалькіх савукоў, якія час ад часу ганялі адзін аднаго, калі адна з птушак вынырвала з рыбай або іншым проста здавалася, што некаму з іх пашанчцавала.

Некаторыя птушкі далучаліся да пагоні нават з адлегласьці ў 15-20 м, падлятаючы да кучы. На жаль, зрабіць відэа гэтага цяпер не атрымалася, але ў архіве маю падобнае са спробай клептапаразітызму.

 

 

Фотаздымкі

Каментары

"Пакуль я зьбіраўся на зімуючых птушак, нечакана надыйшоў канец зіме..."  - очень самокритично!

Это 19 февраля? Днём было действительно тепло, но утром на больших полях царила полярная вьюга и холод...   http://www.youtube.com/watch?v=L1Dp_X9iebk&feature=plcp&context=C34bcda1UDOEgsToPDskLpFNa_PxtAGE8MjWKz6EZn  (видео не на конкурс).