Пагода абяцала трымацца і пасьля абеду, таму мы падрыхтаваліся да Панэўрапейскіх восеньскіх назіраньняў птушак па поўнай праграме: прыгожыя студэнткі-заолагі з 5 курса накіроўвалі на нашу пляцоўку ў парку імя Ж-Э.Жылібера ўсіх шпацыруючых. А на пляцоўцы іх ужо чакалі трубы, біноклі, фотавыстава. Ну і птушкі, канешне!
Хаця відаў было небагата, аднак парадавалі не толькі надзвычай прыгожыя і яркія праз трубы качкі-крыжанкі, але і шматлікія і галасістыя шпакі,і вялікая групка палявых вераб'ёў, якіяі амаль незаўважна капашыліся ў пошуках корму сярод рознакаляровых восеньскіх лістоў.
Як заўсёды, адразу ці праз нейкі час паглядзець на нашых агульных птушак пагаджаліся і падлеткі, і сем'і з дзеткамі, і бабулі з унукамі.
Агульны вынік назіраньняў мог быць і лепшы,аднак нечаканы дождж вымусіў скончыць іх раней, чым планавалася.
Птушкі:
Палявы верабей - 50
Качка-крыжанка - 30
Звычайны шпак - 80
Шызы голуб - 36
Чорнагаловы шчыгел - 10
Шэрая варона - 3
Грак - 1
Звычайная стрынатка - 1
Вялікая сініца -1
Людзі=удзельнікі +арганізатары: 47 дзетак + 69 дарослых
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ