Вялікай кампаніяй з 22 асобаў рознага ўзросту - ад 3 да 70 год, мы, як і планавалася, здзейсьнілі міні-экспедыцыю на новае вадасховішча каля в.Сьвіслач.
Надвор'е было сухім, але ветраным.
Перад пачаткам назіраньняў. Здымак А.В.Рыжай
Але гэта не перашкодзіла нам убачыць міграцыю параўнальна вялікай колькасці вялікіх бакланаў, соек, вялікіх галубоў і ў меншай ступені палявых жаўрукоў, драздоў і гусей.
Ляцяць вялікія бакланы.
У параўнаньні з нашымі мінулымі назіраннямі, амаль не засталося вясковых ластавак, параўнальна няшмат стала чаек-рыбачак, а вось лебедзяў-клікуноў і шыпуноў значна паболела. Праляцела толькі адна група кнігавак.
Трохгадовы Славік удзельнічае ў EuroBirdWatch другі год запар!
Вызначаем птушак разам. Фота Вольгі Янчурэвіч
Аднак галоўнай сенсацыяй сталі не птушкі, а мноства актыўных амфібій на дамбах, сярод якіх сапраўднай зоркай можна прызнаць часнычніцу:
Вось яна - зорка-часнычніца! Здымак А.В.Рыжай
Травяныя жабы (самкі з ікрой) не маглі лятаць, таму станавіліся лёгкай здабычай нават Славіка (фота Вольгі Янчурэвіч). Аднак пасьля вызначэньня віду-полу вярталіся на дамбу:
Назіраньні, як заўсёды, скончыліся віншаваньнямі з Днём настаўніка і смажанымі на агні каўбаскамі.
Каўбаскі пад надзейнай аховай. Здымак А.В.Рыжай
Але месца ў гэты раз было адмысловае - стаянка старажытных людзей жалезнага веку на стромым берагу Нёману, дзе і быў зроблены агульны здымак:
Недалёка ад маста праз Сьвіслач харчаваліся 26 лебедзяў-шыпуноў рознага ўзросту і вялікая белая чапля.
Пад час вяртаньня ў горад на навакольных палетках убачылі 3 групы гракоў, разам каля 1500 птушак, а ўжо на ўездзе - сокала-пустальгу.
Агульныя вынікі:
1. Гусі - 5
2. Белая пліска - 3
3. Сойка - 51
4. Шэрая чапля - 19
5. Крумкач - 7
6. Вясковая ластаўка - 5
7. Вялікая сініца - 32
8. Палявы верабей - 22
9. Звычайны шпак - 138
10. Звычайная стрынатка - 3
11. Малая коўра - 3
12. Берасьцянка -1
13. Шэры журавель - 1
14. Чорнагаловы шчыгел - 30
15. Вялікая белая чапля - 18
16. Вялікая коўра - 22
17. Вялікі баклан - 129
18. Палявы жаўрук - 29
19. Качка-крыжанка - 100
20. Качка-свіцьва - 1
21. Качка-чырка або цыранка - 2
22. Лебедзь-клікун - 10
23. Чайка-рыбачка - 29
24. Шуляк-карагольчык -1
25. Свірстун сп. - 1
26. Лебедзь-шыпун - 32
27. Вялікі голуб - 300
28. Шуляк-галубятнік - 1
29. Канюх-мышалоў - 2
30. Шэрая курапатка - 8
31. Гогаль - 19
32. Дрозд сп. - 45
33. Кнігаўка - 60
34. Канаплянка - 13
35. Чубаты нырок - 10
36. Шэрая варона - 1
37. Бурагаловая сініца - 1
38. Звычайны паўзунок -1
39. Папаўзень - 1
40. Сіняя сініца - 1
41. Вялікі дзяцел -1
42. Малінаўка -1
43. Рудахвостка-чарнушка - 1
44. Грак - 1500
45. Зв.пустальга -1
46. Шызы голуб -10
47. Белаблобая гусь - 50
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 08.10.2012 - 23:50
так и рыбгасы хутка
так и рыбгасы хутка пераузыйдзеце, некаторых вадаплауных и каляводных мы бачыли на Волме значна меньш
Harrier - 09.10.2012 - 00:04
In reply to так и рыбгасы хутка by AV
Выглядае на тое, што гэта
Выглядае на тое, што гэта параўнальна новае месца для птушак - бо існуе у сёньняшнім цалкам залітым вадой выглядзе як вадасховішча толькі з канца жніўня - стала даволі папулярным. Пад час нашых наведваньняў там пастаянна нехта ляціць: адзін дзень, напрыклад, ластаўкі-зямлянкі, другі - кнігаўкі, трэціі - бакланы. Калі атрымаецца, з наступнага году пастараемся да назіраньняў за пралётам там птушак дадаць назіраньні за сукцэсіяй расліннасьці і прадстаўнікоў амфібій-рэптылій ды безхрыбетных.
Harrier - 09.10.2012 - 01:23
In reply to Выглядае на тое, што гэта by Harrier
Дадаліся новыя здымкі, якія
Дадаліся новыя здымкі, якія ласкава даслалі ўдзельніцы назіраньняў Аляксандра Васільеўна Рыжая і Вольга Янчурэвіч.
Ананім (госць) - 06.05.2014 - 10:32
Günstige Preise für Windows