Любоўны трохкутнік

23.03.2014 - 01:25 | AV

 

сёння было добрае надвор'е, тэмпература паветра пад 17С. Паехаў на мінскую Нямігу пабачыцца з чайкамі і свіцьвой. Усе крыжанкі разабраліся па парах і зграй практычна няма. Нават на хлеб у руках людзей як галодныя чайкі ўжо не рэагуюць. Качка звычайная, але, здаецца, качур у яе самы прыгожы з усіх нашых. Хто з вадаплаваючых прыгажэйшы, чым качур крыжанкі ў шлюбным уборы? 

Ужо ў кастрычніку качкі ўжо былі па парах. Самцы зімой яшчэ цярпіма адносіліся да канкурэнтаў. У канцы лютага крыжанкі ўжо часта і актыўна кахаюцца. І ўвесну можна часта назіраць агрэсію да іншых самцоў, калі яны накіроўваюцца да чужой нявесты.

Можаце ўявіць як я быў здзіўлены, калі ўбачыў трох качак разам. Мірна адпачываючых на ўскрайку рэчкі. Яны нават стаялі ў форме трохкутніка: два самцы і самка. 

Калія наблізіўся, самцы замітусіліся і адплылі, а качка нават не варухнулася! Навернае я ёй падабаўся, як большы і больш смелы за яе ўхажораў))) Потым качуры вярнуліся на месца і заснулі побач с прыгажуней.

Але загадка засталася. Хто можа растлумачыць?

Каментары