Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

"Саракі"- 2016 у Горадні + VIDEO

Фальклорна-экалагічнае свята “Саракі” штогод праводзіць Гродзенская абласная станцыя юных натуралістаў, якая з часам ператварылася ў Гродзенскі абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і юнацтва (“Саракі”- 2010 можна глянуць ТУТ). Звычайна, як і ў гэтым годзе, ў ім прымаюць удзел каманды дзетак і падлеткаў з усіх раёнаў Гарадзеншчыны (сёлета не даехала каманда толькі са Смаргоняў).

За 10 хвілін камандам трэба расказаць пра і паказаць хаця б адзін від нашых птушак, а таксама пажадана звязаць сюжэт прадстаўлення з фальклорам і святам “Саракі”. Розным камандам гэта ўдавалася па-рознаму. Але касцюмы некаторых каманд і падрыхтоўка да выступу заставілі вельмі прыемныя ўражанні. Як заўсёды, многія каманды выбіралі Птушку году ў якасці віду, які яны прадстаўлялі – такіх каманд аказалася найбольш і сёлета – ажно 7 з 20. Іншыя папулярныя віды, касцюмы якіх былі больш ці менш падобныя да прататыпаў, я і вырашыў паказаць ніжэй разам з некаторымі цікавымі момантамі сёлетніх “Саракоў”.

Горадня, гімназія №4, 02-04-2016.

Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі

На верхнім здымку - Вясна з пас.Пагранічны (Бераставіччына) Ніжэй -  сычы-сіпелі і сівагракі адтуль жа:

сычы на Сараках-2016

сівагракі з пас.Пагранічны

сіваграк і сыч з Пагранічнага размаўляюць

Гіль са Шчучына:

гіль са Шчучына

Сарока з Воранаўскага раёну:

сарока з Воранаўшчыны

Жаўрукі з Гродзенскага абласнога эколага-біялагічнага цэнтру дзяцей і юнацтва ў фальклорным адзенні і троху ў птушыным:

каманда Жаўрукі з Гродна

Жаўрукі з Гродна

і жаўрукі ў выглядзе выпечкі:

выпечаныя з цеста жаўрукі

"Варнянскія гагаляты" з Астравеччыны:

Варнянскія гагаляты

Смая інтэрактыўная каманда - "Жаўрукі" з гімназіі №5 Гродна:

жаўручок з Гродна

Вясна з Гродна

Жаўрукі з Гродна - эмблема

Журы прывязвае вясновыя стужачкі

вясновае дрэва з птушкамі

Жаўручок з цеста:

жаўручок з цеста

Гогаль з Навадворскай школы, Свіслаччына:

Гогаль з Новага двара

Вясна са Скідаля, Гродзенскі раён:

Вясна са Скідаля

Пара лебедзяў-шыпуноў (тут і ніжэй - са Скідаля):

лебедзі-шыпуны са Скідаля

лебедзь са Скідаля
лебедзь са Скідалялебедзі-шыпуны са Скідаля

шыпуны са Скідаля

шыпуны са Скідаля

шыпуны з Вясной

Ластаўка з Казлоўшчыны (Дзятлаўскі раён):

ластаўка з Казлоўшчыны

ластаўка з Казлоўшчыны

Надзвычай прыгожыя гогалі з Чарнеляў (Іўеўшчына):

гогалі з Ліды

гогалі з Ліды

гогалі з Чарнеляў

гогаль з Чарнеляў

 

 

Арнітолаг з Селявіч (Слонімшчына):

арнітолаг з Селявіч

і жаўрукі як сымбалі і ў выглядзе выпечкі:

вышыванка з Селявіч

жаўрукі як сымбалі

жаўрукі з цеста

жаўрук з цеста

Гогаль і паляўнічы спяваюць рэп (Ліда):

гогаль і паляўнічы з Ліды

Жабка з каманды лебедзяў-шыпуноў (Ваўкавыск):

жабка з Ваўкавыска

Вясковыя ластаўкі з Ёлкі (Зэльвенскі раён):

 

 

ластаўкі з Ёлкі

ластаўкі з Ёлкі

Школа гагалятаў з Наваградка (каманда перамагла):

гагаляты з Наваградка

Шэрая варона ў гнязда (Лунна, Мастоўшчына):

варона ў гнязда з Лунна

варона ў гнязда, каманда з Лунна

Гогалі з Ліды хутка пераўтварыліся з дзяўчын і хлопцаў у народных строях у птушак (каманда заняла другое месца):

гогалі з Ліды

гогалі з Ліды

гогалі з Ліды

гогалі з Ліды

гогалі з Ліды

гогалі з Ліды

гогалі з Ліды

 

 

птушка-печыва

Скончылася ўсё вельмі вялікай колькасцю калорый, якую прыйшлося пасля прэзентацый засвоіць Журы...

Каментары