Сокал-Пустальга on-line 2020: Брэст, Беларусь

1

1 2 3 4 5 6
17.04.2020 19.04.2020 21.04.2020 23.04.2020 25.04.2020 27.04.2020

 

1 1 ​​​​1 1 1 1
20.05.2020 21.05.2020  21.05.2020 22.05.2020 23.05.2020 25.05.2020

1 2 3 4 5 6
6.04.2020 8.04.2020 10.04.2020 12.04.2020 14.04.2020 16.04.2020

 

1 1 1 1 1 1
9.05.2020 10.05.2020 10.05.2020 10.05.2020    12.05.2020 13.05.2020

 

Comments

Калі самка не на гняздзе, то ёй трэба і для сябе нешта злавіць каб пад'есці, - бо самец там не пакорміць, а потым - для птушанятаў, пустой лятаць туды-сюды таксама няма сэнсу. Таму і атрымліваецца, што доўга няма. 

Самец периодически прилетает, то полевку принесёт, то тушку птички (14:28), но птенцы  сами добычу съесть не могут, тоскают по гнезду туда-сюда (((, самец просто улетает. А вот отсутствие самки столь длительное уже настораживает...

Так, вялікага сэнсу ад паляванняў самкі няма: пакарміла б птушанят тым, што самец прыносіць і грэла б лепш - менш бы энергіі яны патрацілі на абагрэў сябе. Але яна пэўна думае, што самец сам не справіцца (

Хаця б да ночы вярнулася б і малых пакарміла.

У прынцыпе, калі самка злятае з яек на 5-10 хвілін каб пад'есці і трошкі 'размяць крылы', нічога негатыўнага з развіццём птушанят унутры яек і вылупленнем адбыцца не павінна.

У многіх драпежных птушак самцы ўвогуле не падмяняюць самку калі яна злятае пад'есці, а проста лятаюць над гняздом ці побач і ахоўваюць яго.

З іншага боку чым больш развіты і вялікі зародыш у яйку, тым больш небяспечнае для яго ахалоджанне - на пачатку цеплаёмкасць яйка вельмі вялікая, таму што бялкі, дзякуючы якім зародыш расце і развіваецца знаходзяцца ў водным асяроддзі , а чым бліжэй да вылуплення, тым менш яго застаецца і яно ўвогуле знікае і вакол птушаня ўтвараецца паветраная камера + алантоіс (зародышавы мочавы пухір)- месца, куды адкладваюцца адыходы жыццядзейнасці і які пасля вылуплення застаецца ў шкарлупінні.

Ну і ў бліжэйшыя 5-7 дзён мы ўбачым - ці ўсе птушаняты вылупяцца. Аднак нават калі не ўсе, мы не зможам адназначна сцвярджаць, што вінаваты самец, які перастаў у самы адказны час перад вылупленнем дапамагаць самцы ці самка, якая стала адлятаць з кладкі на большы час, чым можна. Справа ў тым, што 1 ці больш яек могуць быць незаплодненыя ('балтуны') і, зразумела, што з іх у любым выпадку ніхто не мог вылупіцца. Яшчэадна прычыныа - зародкі могуць захварэць інфекцыйнай хваробай ці генетычнай і таксама загінуць да вылуплення (на прафесійным жаргоне яны называюцца 'задохлікі').

Так што будзем глядзець што і як і спадзявацца, што ўсё будзе добра.

Холадна і карысці ад самастойных паляванняў самкі хутчэй за ўсё няма - тое, што яна ловіць і прыносіць малым наўрацці кампенсіруе страты энергіі птушанятамі проста на падтрыманне тэмпературы свайго цела (((

Вось чаму яны такія ўвесь час галодныя! Самец, здаецца, меньш яды носіць, чым самка, ды яшчэ корміць, хай бы кідаў ды ляцеў паляваць. Якія розныя паводзіны, назіраю другі год. Усё, як у людзей)

Хутчэй за ўсё ў даждлівае надвор'е злавіць некага цяжэй. Ну і калі самка недзе недалёка каля гнязда, то самец аддае здабычу ёй, а яна прылятае з ёй і для нас гэта выглядае усё роўна як бы злавіла яе яна. 

Таму і самец, і самка робяць усё, што могуць каб выкарміць малых. Але не заўсёды гэта атрымліваецца.

 

Разрываць яны самі яшчэ доўга нічога не змогуць - для гэтага трэба стаяць на лапах і трымаць імі здабычу. Праглынуць - могуць паспрабаваць, але пакуль што нават задняя частка палёўкі для іх завялікі кавалак.

Да, ещё раз посмотрел инфу на сайте:

На 13-14-ы дзень спрабуюць разрываць здабычу,  калі яе трымае самка або самец.

На 17-ы дзень могуць трымаць здабычу ў сваіх лапах і адрываць ад яе кавалкі самастойна.

Выходит ещё неделю ждать т.к. старшему только 10 дней

Хотелось бы надеется,что умерший малыш, не тот самый вчерашний герой, который отчаянно перебрался к папе за едой, и потом с одной половины на другую за ящерицей. кто может ответить? 

Мне кажется, это пятый такой отчаянный, он продолжает активно пробиваться к еде, но самка его почти не кормит. Вчера у самца немного удалось ему поесть