Сокал-Пустальга on-line 2020: Брэст, Беларусь

1

1 2 3 4 5 6
17.04.2020 19.04.2020 21.04.2020 23.04.2020 25.04.2020 27.04.2020

 

1 1 ​​​​1 1 1 1
20.05.2020 21.05.2020  21.05.2020 22.05.2020 23.05.2020 25.05.2020

1 2 3 4 5 6
6.04.2020 8.04.2020 10.04.2020 12.04.2020 14.04.2020 16.04.2020

 

1 1 1 1 1 1
9.05.2020 10.05.2020 10.05.2020 10.05.2020    12.05.2020 13.05.2020

 

Comments

18:43 - ці то не другая палёўка за дзень. Дзеляць ...актыўна.

У такіх выпадках, калі два гнязда побач, з аднаго ўжо вылецелі (+ прыймак з першага гнязда), але, верагодна, пакуль знаходзяцца недзе побач, ня можа атрымацца, што бацькі з першага гнязда здабычу не даносяць? І ці адрозніваюць яны "сваіх" выляцелых ад чужых?

Так, хутчэй за ўсё адрозніваюць сваіх ад чужых - бо свае яшчэ не лятаюць і паводзіны яўна адрозніваюцца.

Справа ў тым, што маленькія птушаняты ў прыродзе не маюць шанцаў жывымі апынуцца ў чужым гняздзе, таму бацькі наўрацці адрозніваюць сваіх ад чужых калі ім 1-2 падкінуць прыкладна таго ж узросту. А вось з выляцелымі з гнязда - іншая справа. тут магчымы выпадкі т.зв. клептапаразітызму - гэта калі іншыя птушкі стараюцца ці забіраюць здабычу, якая ім не  прыносілася. Таму тут, хутчэй за ўсё, дарослыя птушкі адрозніваюць сваіх выляцелых птушанят ад чужых - таксама, як і партнёра.

Гэта не значыць, што чужыя птушаняты не просяць ежу ў чужых бацькоў,асабліва калі бачаць тых са здабычай недзе побач.Ну і добра бачаць, куды яны яе адносяць,могуць яе адбіраць і адбіраюць ад птушанят суседзяў.

в истории этих наблюдений был случай, как чужая пустельга вытянула за борт полевку вместе с вцепившемся птенцом, и случай, когда чужая пустельга в не то гнездо принесла добычу

Звычайна бацькі кормяць яшчэ прыкладна месяц пасля вылету птушанят з гнязда.

Аднак канкурэнцыя тут ужо большая - на гняздзе ўсё ж хто аказваўся першым каля дарослай птушкі са здабычай было больш справай выпадку і часам нават можна было выхапіць ежу нават пасля таго, як нехта першы яе атрымаў.

Тут усё цяжэй - першы, хто заўважыць бацькоў з ежай, мае шанец апынуцца і падляцець да іх першым і атрымаць здабычу. Другі і наступныя, зразумела, што шанцаў не маюць. 

Таму паступова ўсе птушаняты перамяшчаюцца ў бок найбольш частых прылётаў бацькоў з ежай. І калі гэтая адлегласць ад гнязда робіцца завялікай, каб вяртацца на яго нават начаваць, мы іх больш не ўбачым у гнездавой нішы нават уначы.

У 19:54 па часе камеры на першае гняздо прыляцелі А07 і яшчэ адно птушаня без чырвонага кальца (з металічным на левай назе). Атрымалася шумна.

Час на камеры спяшаецца на паўгадзіны.

Дзякуй - зараз напішу Аляксандру - можа зможа паправіць і кабель, і гадзіннік у камеры.

З чырвонымі пластыкавымі кольцамі - падсадныя птушаняты - і на другое гняздо, і на першае.

Дарослыя птушкі не закальцаваныя.

На першым гняздзе ў падсаднога птушаняці чырвонага кальца не было, толькі металічнае:

З'яўленне чужога

А вось на другім, мне падалося, у нейкі момант з чырвонымі былі двое(?) - падсадное дакладна, і, можа, яшчэ тое, якога скралі разам з палёўкай і давялося з дрэва ратаваць? Бо пазьней адно з чырвонай нагой выштурхнулі, калі ежу дзялілі, і потым яго на даху фатаграфавалі, а іншае яшчэ па гняздзе гойсала.

в первом гнезде время спешит на 34 минуты. По камере в 11:39:49 с добычей залетел красноногий. Это своя самка или из второго гнезда, что уже два раза ранее ошибался гнездом?

Па паводзінах выглядае, што абрабавалі суседа.

(але гэта можа быць іншы сусед? У гэтага надпіс А07, а раней А06 было)

Я так и не понял, малыш отобрал у залетного добычу или гость пытался у птенца забрать? Несколько раз пересмотрел. 

Драпежныя птушкі ўвогуле вельмі рэдка пьюць воду.

Баланс падтрымліваецца дзякуючы вадкасці са з'едзеных ахвяр. 

Так, у гэтым і перавага выляцець першым.

Можна потым падобным малым "дапамагаць" з утылізацыяй ежы, якую ім прыносяць бацькі.