Сокал-Пустальга LIVE-2021: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2021: Brest, Belarus 12-ы сезон :: 12th season

(?)20.04.2021

 

29.05.2021 29.05.2021 29.05.2021 30.05.2021(?) 30.05.2021(?)

5
4.04.2021 6.04.2021 8.04.2021 10.04.2021 12.04.2021 14.04.2021

 

 
8.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 12.05.2021

Comments

На жаль, не разабраць так - толькі  калі трымаеш у руках і маеш магчымасць глядзець з невялікай адлегласці надзвосце.

Птушаняты на першым гняздзе з шэрых сталі карычневымі. пух хутка выпадае, пер'е хутка расце і на крылах, і на целе і нават на хвасце, дзе яно расце звычайна найпавольней каб было дастаткова месца ў гняздзе. 

птушкі

У 9:20 - 9:35 птушаня з першага гнязда паспяхова і самастойна разабрала (і з'ела) грызуна сярэдніх памераў, якога прынес самец. Усё, навучыліся.

(крывавыя падрабязнасці акурат перад камерай:))

Думаю, варианты то есть, чтобы предупредить выпрыгивание птенцов, но это явно будет более хлопотно. Будем надеяться, что с гнездом2 нужный момент в этом плане не будет упущен.

Так понимаю, что доступа к нишам через чердак нет, и кольцевание как и установка камер происходит снаружи, при помощи инвентаря для альпинизма, или я ошибаюсь?

Так, у 14:25  самка карміла як мінімум двух малявак.

З-за таго, што птушаняты пачалі вылупляцца толькі сёння, хутчэй за ўсё самка пачала інкубацыю толькі пасля адкладкі 3 ці 4 яйка і будзе як і на першым гняздзе - 2-3 вылупяцца сёння, у адзін дзень. 

На скрыншоце добра бачны адзін:

птушкі

 

Нешта 4-а малога не было пад час чарговага прыёму ежы.

Пасля самка са здзіўленнем убачыла сваё яйка, нават паспрабавала двойчы дзюбай падсунуць яго пад сябе, але перадумала і адляцела.

Птушаня цалкам праглынула невялікага грызуна, якога адабрала ў самкі.

(Сіблінгі наміналі, што трэба дзяліцца. Ага, зараз.)

(Парваць на кавалкі вялікага грызуна, прынесенага самцом, яны спрабавалі, але пакуль безвынікова)