Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Здаецца, што на першай нішы самка вырашыла ўсё ж пачаць наседжваць яйкі пасля адкладкі другога з іх і робіць гэта з невялікімі перапынкамі, самец ахвотна ў гэтым удзельнічае.

І хаця, здаецца, ён прыносіць здабычу параўнальна часта - наседжванне з другога яйка хутчэй недавер самкі да яго здольнасцяў паляўнічага ці ўспрыняццё ёй сезона як не вельмі добрага на грызуноў.

птушкі

Так ці інакш, з перапынкамі, але наседжваюць. Гэта значыць, што зародкі ў абодвух яйках пачалі развівацца. На першых стадыях дзялення ім не абавязкова ўвесь час высокая тэмпература каб не загінуць, таму самка і не наседжвае шчыльна. 

Упершыню актынасць сакалоў заўважыў і ў другой нішы:

зранку туды прыляцела самка і нават ела там, седзячы ў адной з дэкаратыўных адтулін

птушка

а пасля абеду самка ж рыла там гнездавую ямку як раз па цэнтру нішы. Але адбывалася гэта нядоўга:

птушка

птушка

Увесь дзень, а асабліва палова да абеду, на першай нішы атрымалася вельмі нярвовы: самка пастаянна адлятала, у нішы есці не хацела нават калі самец прыносіў грызуноў туды. Але хутчэй за ўсё адлала другое яйка і самец не ўвесь час калі ў нішы няма самкі, але вельмі часта яўна сядаў на яйкі і грэў.

птушкі

Пасля абеду і самка заўважна даўжэй стала сядзець на іх, і, магчыма, інкубаваць. Але можа і проста сядзіць над імі і не грэе? Вынік убачым праз месяц па таму колькі птушанят вылупяцца адначасова.

Увечары самка яўна сядзела на яйках, але потым адсунулася некуды пад камеру (?) і стала бачна як мінімум адно з яек.

птушка

Ну і самец заўважна часцей стаў прыносіць здабычу.

птушкі

Так і ёсць, па паводзінах самкі з першай нішы таксама думаю, што сёння самка адклала другое яйка, але магчыма і раней - каля 11:20-25, або, як Вы пішаце, каля 12:00.

На другой нішы нікога за дзень не заўважыў - хутчэй за ўсё ніхто і не залятаў.

Самка на першай нішы начуе, але яйка не наседжвае:

птушка

І ўдзень спрабуе наседжваць толькі самец - калі падмяняе самку на час спажывання ёй грызуноў. Наўрацці за гэтыя хвіліны інкубацыі зародак пачне развівацца. Заўтра чакаем на другое яйка, але яго можа быць і не бачна - ямка ў 'мёртвай зоне' камеры.

птушкі

Сёння, акрамя першага яйка ў першай гнездавой нішы, 'з'явілася' і  другая камера - яна працуе ў другой, суседняй нішы у тым самым будынку. Там яшчэ ўсё толькі пачынаецца.

Dear friends! We just began streaming from the second (future) nest of Kestrel from neighboring niche at the same building. It is just starting  everything there.

А яйка на першым гняздзе ўжо нікога не цікавіць: самка калі і сядзіць, то не на ім, а максімум побач.

птушка

Самец таксама не грэе яго калі прыносіць здабычу і самка адлятае з гнязда.

Дарэчы, пасля абеду самка зноў стала ляцець насустрач самцу са здабычай  - так надзейней пад'ясі)

Каб папярэдзіць магчымыя пытанні:

Чаму самка не грэе першае яйка?

Калі яна пачне наседжваць яго і іншыя яйкі?

прапануем прачытаць падрабязны агляд таго, што ўжо вядома пра асаблівасці жыцця гэтага віда:

Гнездаванне сокала-пустальгі: што, як і чаму адбываецца на нашых вачах LIVE

 

Так - ёсць першае яйка!

птушка

Самка не звяртае на яго ўвагі, а самец, які прыляцеў у абед, ад хвалявання выпусціў на секунду палёўку з дзюбы), падбег, разглядваў і сеў грэць пакуль самка кушае.

птушкі

птушка

Сёння гнездавыя ямкі, здаецца, нікога не цікавілі - не сядалі ў іх ні самец, ні самка)

Адбыліся 2 дзіўныя падзеі: з самага ранку самец прыляцеў з палёўкай у пустую нішу і гучна клікаў самку каб тая пад'ела)

птушкі

Другая, яшчэ больш дзіўная, адбылася вечарам: самка амаль акуратна ўзяла грызуна ў самца, але ... палажыла яго ў куце нішы!

птушкі

птушкі

птушкі

Самец не чакаў такога паварота і пайшоў за здабычай, узяў і ізноў прапанаваў яе самцы) На гэты раз яна адляцела з палёўкай і, напэўна, з'ела.

птушкі

птушкі

Самка была яўна негалодная. Магчыма, што асноўная фізіялагічная падрыхтоўка да адкладкі яек заканчваецца і столькі энергіі і матэрыялу для іх фармавання ўжо не трэба?

Сёння і самец, і самка прысядалі толькі ў ямцы пад камерай, часам самец нават трошкі спрабаваў яе паглыбіць.

птушка

Самка, як і раней, стала вылятаць насустрач самцу са здабычай, але самец і так стараецца перадаць ежу ў нішы:

птушкі

Самае цікавае ж здарэнне - прылёты ў нішу другой самкі, падрабязна апісаны ніжэй. Цікава, што голас у яе больш падобны да голасу самца: больш ціхі і глухі. Выглядала яна насцярожанай, але сытая - набітае валлё добра бачнае.

птушкі

птушкі

Чакаем на развіццё падзей у наступныя дні.

скрин1скрин2скрин2

В гнездо прилетела самка, тут же за ней самец с полевкой, и прямо за ним еще одна самка, которую первая сразу погнала от гнезда. Оставили самца ошарашенного)

Так, напэўна гэтая ж 'чужая' самка ў першы раз прыляцела сюды ў 18:44: самец адразу напыжыўся і прысеў, але не праганяў яе.

А 'суседка' аглядзела нішу, падыйшла да самца і той праз нейкі час адляцеў! І толькі перад вяртаннем 'нашай' самкі чужая адляцела.

Зранку самец такі дакапаў другую гнездавую ямку, яна ў куце далей ад камеры і цяпер ужо добра бачная.

птушка

птушка

Прысядаў- правяраў яе і сам, і самка. Але і пра першую ямку, што пад камерай, яны таксама не забываюць!

Навошта ім 2 ямкі - не ведаю)

птушкі

Дарэчы, толькі сёння заўважыў ювенальныя (моладзевыя) рысы апярэння ў самца - на цэнтральным рулявым пяры (у хвасце) у аснавання бачныя нешматлікія цёмныя папярэчныя рыскі-палоскі. Атрымліваецца, што ён можа быць 3CY (трэцяга каляндарнага году жыцця), але дакладней, на жаль, не скажаш:

птушка

 

Сёння зранку ў нішы была (здаецца, няўдалая) спроба капуляцыі. (Гэта не значыць, што іншых, уданых, не было па-за нішай)

птушкі

Ды і паводзіны самкі змяніліся - яна прысядае ў абедзьве ямкі і нават "прыбірае" вакол іх. Тое ж, толькі без прыборкі, робіць час ад часу і самец. Навошта ім 2 ямкі і якую ў рэшце рэшт выбярэ самка каб адкласці яйкі і наседжваць іх, хутка ўбачым.

птушка

птушка

Акрамя таго, хаця самка галодная і выхаплівае здабычу ў самца як і раней, яна ўжо не ляціць яму насустрач калі ўбачыць, а бегае і пакрыквае ў нішы - прынясе сам):

птушкі

Асноўныя ўражанні ад сённяшняй трансляцыі (15-04-2022):

Самка вельмі рэдка прысядае ў гнездавую ямку пад камерай, нашмат часцей гэта робіць самец) І ён жа прысядаў у альтэрнатыўную ямку далей ад камеры. Але ні самец, ні самка ямку не паглыбляюць – пэўна для першага яйка дастаткова і такой што ёсць.

Самка, як і раней, стараецца не толькі выхапіць ежу, якую прыносіць самец, але і закрываецца ад яго – каб не адабраў) Ну і стараецца есці па-за нішай, у адзіноце.

птушка

птушкі

птушка

У 14:13 была цікавая сытуацыя – самка пачала бегаць=хвалявацца ў чаканні падлёту самца, а потым ці то не змагла выхапіць палёўку і яе падняў з краю нішы самец, ці то іх было 2 і яна адну забрала, а другая засталася? Самец падумаў-падумаў з палёўкай у дзюбе і такі паляцеў аддаць яе самцы.

Як і раней, абедзве птушкі шмат часу праводзяць у нішы і ізноў начуюць амаль побач у ёй:

птушкі

Самае цікавае за сёння, 14-04-2022:

самка і самец шмат часу праводзяць у нішы. Самка нават стала прысядаць у гнездавую ямку пад камерай, але яе не паглыбляе. І нават аднойчы паспрабавала пачаць рыць сваю у новым месцы далей ад камеры, але так нічога і не вырыла. Можа гэтая ямка, якую вырыў самец, ёй не падабаецца?

птушка

птушка

птушкі

самка амаль увесь час галодная. Пра гэта кажа і ранейшая практыка вырывання здабычы ў самца, якая больш падобная на грабёж),

птушкі

так і тое, як самка тую 'адабраную' здабычу = палёвак есць: яна іх не ашчыпвае з поўсці і разрывае на вялікія кавалкі, якія так і праглынае.

птушкі

цікава назіраць, як часам самец з самкай сінхронна = адначасова прылятаюць у нішу і адлятаюць з яе.

ну і калі стала змяркацца, а самка была ў нішы, прылёт туды ж самца  яна сустрэла нягучнымі крыкамі.

птушкі

Некаторыя назіранні за сёння, 13-04-2022:

і самка, і самец шмат часу праводзяць у нішы і паасобку, і разам.

зранку самка была такая галодная, што ўбачыла самца з палёўкай здалёк і паляцела насустрач. Але самец аддаў ёй здабычу толькі ў нішы - можа не быў упэўнены, што прыляцела самка "яго" і каб не аддаць чужой, аддаў там, дзе быў упэўнены "на ўсе 100%":

птушкі

пасля абеду здарыўся адваротны выпадак - самец прыялцеў з палёўкай на гняздо, але самкі не было і паляцеў яе шукаць, пасля пэўна недзе па-за нішай і аддаў здабычу.

птушкі

самец спрабаваў капаць і ямку далей ад камеры, але неяк зусім слаба, а самка ўжо прысядае ў ямку пад камерай, і што цікаваей, спіць, седзячы ў ёй.

птушка

гэта можа азначаць першае яйка ўжо заўтра раніцай або ў бліжэйшыя дні - паглядзім разам з вамі.

не менш цікава, што і самец спіць з самкай у гнездавой нішы.