Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Птушаняты на першым гняздзе хутка растуць, хаця розніца ў памерах паміж першым(і) і апошнім(і) захоўваецца. Актыўна бегаюць і размінаюць крылы і лапы - рыхтуюцца да наступнага эіапу жыцця.

Самец сёння тройчы карміў малых, але калі мае магчымасць, то яўна хацеў бы аддаць палёўку і не разрываць. Калі ж птушаняты на яе не рэагуюць як на ежу, прыходзіцца ім дапамагаць.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Сёння бачыў толькі 4 яўных вылета самкі з другога гнязда на паляванні, штораз вярталася з грызуном. І ўпершыню яе не было на гняздзе пр. 70 хвілін.

Але з-за таго, што сёння вельмі горача, самка і на птушанятах не сядзіць - няма такой патрэбы і часам толькі робіць ім дадатковы цень.

птушкі

птушкі

птушкі

 

Сегодня после 19:00 проводилось кольцевание птенцов в гнезде 1. Во время кольцевания выпал один птенец. К счастью, птенец найден местными жителями возле дома; осмотрен, ходит, требуется наблюдение.

Птушаня з першага гнязда спрабавала з'есці невялікага грызуна, якога самка чамусьці пакінула, не падзяліўшы.

Не разбяру, цалкам з'ела, ці часткова.

Усе сытыя, нават на грызуна таго амаль не квапяцца.

Здаецца, ім спякотна...

Птушаняты на першым гняздзе хутка бегаюць па ўсёй нішы, але да бацькоў з ежай падцягваюцца не заўсёды адразу.

птушкі

птушкі

птушкі

Самец сёння двойчы сам карміў птушанят. Самка таксама стараецца разрываць усё, што прыносіць, нават калі птушаняты часам выхопліваюць завялікія кавалкі і не могуць іх разарваць ці праглынуць.

На працягу дня самка з другога гнязда мін 8 разоў лятала паляваць і штораз вярталася з грызунамі.

птушкі

птушкі

Мін на 20 хвілін, макс - на 50. Добра, што зараз цёпла і грэць птушанят днём не трэба, а так бы птушаняты настолькі малыя, што маглі б і мёрзнуць.

птушкі

птушкі

На першым гняздзе птушаняты актыўна перамяшчаюцца па ўсёй нішы, і калі не спяць, то трэніруюць крыльцы і ногі - хапаюць лапамі віртуальных грызуноў і іншую здабычу.

птушкі

птушкі

Яны рэдка галодныя і просяць ці патрабуюць, часам вырываючы ежу, усёй бандай - часцей ядуць па 1 ці 2.

птушкі

птушкі

птушкі

Самцу яўна лягчэй аддаць малым цэлую палёўку, чым разрываць яе на кавалкі. Але праз нейкі час перадумвае і дзеліць.

 

На другім гняздзе самка сёння адлятала паляваць ажно 7 разоў, 5 першых вярталася з палёўкамі.

птушкі

Пад час яе адсутнасці і вылупіўся пяты малы.

птушкі

Увечары ён ужо актыўна прасіў есці ў другім радзе, разам з 4-м:

птушкі

Ну й традыцыйнае:

Калі птушаня праціскваецца паміж татам і сцяной, тату ўжо добра ўбок адсоўвае - ажно давялося крыламі трымаць раўнавагу.

Птушаняты ўжо спрабуюць забіраць палёўку, яле яшчэ ня ўмеюць яе з'есьці. То ў першы раз (12:20) яны палёўку забіраюць - самец падбірае, яны забіраюць - самец падбірае, і ў выніку ён ім яе падзяліў і скарміў (тым дваім, якія дацямілі перад ім стаяць). А ў наступны раз (15:04) яны палёўку ўхапілі і адразу ў кут схавалі, і туды самец ужо не палез.

Для тых, хто яшчэ не чытаў - каб лепш разумець што адбываецца, чаму так і што яшчэ перад намі:

ВЫЛУПЛЕННЕ I РОСТ ПТУШАНЯТ: ПАЧЫНАЕЦЦА САМЫ ЦІКАВЫ ЭТАП ОН-ЛАЙН НАЗІРАННЯЎ НА ГНЁЗДАХ СОКАЛА-ПУСТАЛЬГІ

 

На першым гняздзе самка яшчэ спіць у нішы з птушанятамі, але выспацца з імі ўжо складна)

птушкі

Малыя ўжо бегаюць па ўсёй нішы і трэніруюць не толькі крыльцы, але і ногі - хапаюць выплюйкі і трэніруюць дзюбу - разрываюць іх на кавалачкі.

птушкі

У самкі пэўна была бойка з іншай драпежнай птушкай - магчыма з трэцяй самкай? - пер'е на плячы тырчыць яўна пашкоджанае.  Яна працягвае ўважліва і справядліва дзяліць здабычу на ўсіх, але рабіць гэта ёй усё складаней - яны хочуць адразу шмат і каб самастойна праглынаць усё)

птушкі

птушкі

Самка з другога гнязда працягвае адлятаць на паляванне, сёння ізноў адлятала 4 разы і штораз вярталася з палёўкамі.

птушкі

Маляўкі яшчэ слаба трымаюць галаву, але памалу ядуць і да вечара і чацьвёрты стаў цягнуцца ў бок мамінага пашчоўквання = запрашэння пакушаць.

птушкі

На першым гняздзе птушаняты хутка растуць і ўжо перамяшчаюцца па ўсёй гнездавой нішы нармальна, на лапах. Таму ўбачыць адначасова ўсіх пяцёх у кадры зараз нялёгка.

Сёння ж адзін з малых ужо спрабаваў махаць крыльцамі) Да палёту яшчэ далёка, але некалі пачынаць спраўджваць свае сілы трэба ж)

птушкі

птушкі

На другім гняздзе зранку ўжо было 3 малых і самка адляцела першы раз і вярнулася з палёўкай ужо праз 20 хвілін.

птушки

Потым адлятала паляваць яшчэ тройчы, ад 20 да 40 хвілін і штораз вярталася з грызунамі, прыхоўваючы іх у розных месцах гнездавой нішы.

Такім чынам 4 палёўкі для яе і малых - гэта вельмі добры дзень!

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

По-моему, мамочка со 2 гнезда заслуживает звание "мать года"! Такая она умничка! Засталася одна, не повесила клюв и отлично справляется! Малайчынка! Я б яе пажмякала от избытка чувств! )))