Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Так, упорная дама і не здаецца нават пад час сапраўдных выпрабаванняў.

Адно што - як і маці-адзіночкі ў людзей - не ўмее правільна выбраць бацьку для сваіх дзетак (

На першым гняздзе птушаняты ўжо памалу перамяшчаюцца "на каленях" па нішы, а бацькі паспяхова палююць і пастаянна прныосяць усё новых і новых палёвак.

Сёння самец двойчы карміў малых у адсутнасць самкі. Прычым першы раз яны абодва прыляцелі амаль адначасова і абодва - са здабычай! Таму самец саступіў месца для кармлення малых самцы, а хвіліны праз 3 пасля таго як яна скончыла і потым адляцела, прыляцеў яшчэ раз і карміў птушанят.  Бачна, што ў адрозненне ад самкі, ён скіраваны звычайна на аднаго патомка і толькі на прыканцы пачынае даваць кавалачкі ежы і іншым.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Пасля абеду птушаняты ўжо рэдка былі галодныя і ўвечары самка часам карміла толькі аднаго ці двух тых, што не наеліся ў папярэднія яе прылёты)

Ну ўжо недарма самка з другога гнязда мучалася - ёсць першае малое!

птушкі

Значыць яна адчувала, якія перапынкі ў інкубацыі і калі можна рабіць каб зародкі ў яйках не загінулі. Здаецца, больш чым на гадзіну не адлятала - цяпер маем дадзеныя і для іншых падобных выпадкаў, калі, не дай бог, нешта падобнае будзе.

Да абеду самка двойчы хвілін на 40 лятала паляваць і другі раз вярнулася з палёўкай, якую прыхавала пад камерай.

птушкі

птушкі

птушкі

Хаця сёння самка з першага гнязда ўначы старалася грэць птушанят, аднак удзень гэта ім ужо яўна непатрэбна, бо і цёпла, і ўласная тэрмарэгуляцыя працуе.

птушкі

Шмат разоў лятала паляваць і часам птушаняты нават не хацелі есці свежую здабычу, бо прыкладна кожныя паўгадзіны самка іх карміла.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Аднак самец да гэтай справы ўжо не падпускаўся - выхоплівала здабычу ў яго і карміла малых толькі сама. Спрабавала даваць і вельмі вялікія кавалкі, але ніхто з птушанят не мог іх праглынуць і самка падымала іх і тады ўжо дзяліла на меншыя кавалкі.

птушкі

Самка часта трывожна крычыць і яўна незадаволена нападамі на яе самкі з другога гнязда або трэцяй. Таму і зноў не давярае самцу, бо не верыць што іншыя птушкі могуць нешта даць, а не адабраць тваё)

Самка з другога гнязда, здаецца, пачала мяняць тактыку: надоўга (40-50 хвілін) сёння адлятала паляваць толькі двойчы і адзін раз вярнулася з маленькай палёўкаў, якую прыхавала ў куце даленй ад камеры:

птушкі

птушкі

А так шмат разоў вылятала на 5-10-15 хвілін або паляваць, або адбіраць здабычу ў суседяў (клептапаразітнічаць).

На першым гняздзе падзеі развіваюцца вельмі хутка: сёння самка толькі зранку старалася сагрэць малых пад сабой, але нядоўга і пасля кармёжкі птушанят звычайна адлятала паляваць. Малыя ўжо падраслі і ў ніх усталявалася ўласная біяхімічная тэрмарэгуляцыя і таксама пух змяніўся на больш густы і шчыльны. Зараз, каб падтрымліваць тэмпературу цела ім дастаткова толькі ежы, а з-за таго, што яны хутка растуць, ежы трэба ўсё больш. Таму, каб дапамагчы самцу самка і палюе + абагрэў малым ужо яўна непатрэбны. Адно небяспечна - без дагляду бацькоў (і гэта больш адказнасць самкі), птушанят могуць павыцягваць з гнездавой нішы драпежнікі і тады сэнс паляванняў самкі страціцца.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Ну і як ужо напісалі ніжэй, сёння самец сам (!) і двойчы карміў птушанят - гэта бывае настолькі рэдка сярод самцоў, што заслугоўвае на кароткую зацемку ў навуковы арніталагічны часопіс. Першы раз атрымалася скарміць палёўку за 9 хвілін, другі раз за 2, але і палёўка была яўна меншага памеру. Самкі ж вельмі доўга не было і тое, што самец не стаў яе чакаць, атрымалася што зрабіў правільна.

Птушаняты яўна былі галодныя да абеду, а пасля здабычы было нашмат больш і хаця і елі, але ўжо не так актыўна.

Самка з другога гнязда 4 разы лятала паляваць, два разы да абеду і два - пасля, кожны раз на 40-50 хвілін + некалькі разоў злятала з клaдкі на 1-2-5 хвілін.

Пасля трэцяга палёту на паляванне вярнулася з недаедзенай палёўкай і схавАла яе пад камерай.

птушка

птушка

 

15:48 самка из второго гнезда возвращается в нишу с где то добытым мышам, и в очередной раз прячет его прозапас. Отсутствовала она около часа и видимо за это время получилось и самой поесть и сделать припасы.

Интересно, куда наблюдаемые птицы улетают за добычей. Судя по местоположению ниш, охотничьи угодия находятся относительно недалеко и наверняка в городcкой черте в радиусе 1-2 кварталов, благо зеленых зон в округе придостаточно.

У 13:10 і 14:28 самкі зноў не было на першым гняздзе, калі прыляцеў самец, то ён зноў малых карміў. Выглядаў пры гэтым трохі няпэўна, увесь час глядзеў, што робіцца звонку, і даваў ежу толькі тым птушанятам, якія знаходзіліся перад ім (а хто каля хваста - таго і не карміў)

Ну, слушна, насамрэч, - пакінь тут палёўку, дык пакуль самка прыляціць - абавязкова хто-небудзь прысабечыць.

Самка адлятала ўжо надоўга, вярнулася з палёўкай - магчыма, палюе.

11:10 на першым гняздзе самец зноў карміў птушанятаў. Самкі гэтым разам не было, палёўку ніхто не адбіраў. Бачна, што справа для яго нязвыклая і ў самкі атрымліваецца ямчэй, але ж пакарміў.

На першым гняздзе самка як і раней стараецца часам накрыць сабрй усіх птушанят, але зрабіць гэта з-за іх памераў усё цяжэй)

Пад час падзелу здабчы яна цяпер прапнуе малым значна большыя кавалкі, чым раней. Але калі яны апынаюцца ўсё ж завялікімі, забірае і разрывае-дзеліць сама.

птушкі

птушкі

птушкі

Самка з другога гнязда здаецца толькі двойчы за дзень адлятала паляваць, заставіўшы кладку.

Кожны раз гэта заняло ў яе ад 50 да 60 хвілін. Часам пакрыквала і адлятала і на час да 5 хвілін, але вярталася заўcёды пустая.

птушка

Интересно, птицы же испытывают какие то эмоции, что самка чувствует, когда она осталась совсем одна? Жалко птицу. И такого исхода за 13 сезонов наверное не было. 

Цяжка нешта казаць пра эмоцыі птушак.

Магчыма нешта падобнае да іх ёсць, але наколькі яны падобныя на тое, што адчуваем мы, сказаць не бяруся.

У адзін з сезонаў самец прапаў пад час вылуплення птушанят і самка разрывалася паміж імі і паляваннем.

Згодны, што глядзець на гэта складана. Магчыма атрымаецца дапамагчы ёй, але гэта трэба абмеркаваць з тым, хто можа гэта зрабіць.

Самка з першага гнязда прымяняе змешаную стратэгію: то стараецца абаграваць малых, якія ўжо фізічна не змяшчаюцца пад ёй усе, то пакідае самых - але на непрацяглы час.

птушкі

птушкі

Ежы ў гэтай сям'і хапае, самка пастаянна корміць птушанят і сочыць за тым, каб не задавіліся калі хапаюць завялікі для сябе кавалак і стараюцца праглынуць) - дастае і разрывае яго.

Найменшаму, пятаму, таксама дастаецца частка здабычы, таму, хаця ён і заўважна адстае ад старэйшых сіблінгаў, калі яму будзе столькі ж дзён як і ім, наўрацці ён будзе меншы за іх у тым жа ўзросце.

птушкі

Самка з другога гнязда зранку тройчы лятала паляваць і не была на гняздзе ад прыкладна 30 да 60 хвілін.

Другі раз, у абед, вярнулася мокрая, але паступова высахла.

птушка

птушка

птушка

У 13:20 самец і самка на першым гняздзе кармілі птушанятаў удвух (праз некалькі хвілін самка забрала ў самца другога мыша - мо фруструе яе такі падыход да сямейных абавязкаў?..)

(зноў узьнікае пытанне, адкуль першая палёўка...)

Первое гнездо 21:33, очередное объедание соседей со стороны самки из второго гнезда. И в этот раз она это сделала весьма эффектно, едва самца вместе с полевкой не прихватила - на это стоит посмотреть.

За ўвесь дзень самец не прыляцеў на другое гняздо ні разу...

Самка адлятала паляваць 4 разы па 30-40 хвілін максімум штораз, таму тэарэтычна зародкі ў яйках могуць быць яшчэ жывыя.

Хочацца верыць, што яна нешта змагла для сябе злавіць.

Наверное судьба птенцов из 2 гнезда предопределена. Самку жалко. Самец пропал совсем, зачем ему 2 саки?  Интересно, если птенцы не вылупятся самка будет продолжать яйца насижтивать?

Дзве самкі - магчымасць (тэарэтычна) мець больш патомкаў за сезон. Напрыклад, 5 з адной і 5 з другой.

Праблема ў тым, што калі альфа-самка ўжо мае птушанят, часу ў такога самца-палігама не хапае на тое, каб яшчэ забяспечваць ежай і бэта-самку - усе сілы і час альфе і яе патомкам. А пакуль абедзьве займаліся інкубацыяй, худа-бедна забяспечваў абодвух.

Калі птушаняты не пачнуць вылупляцца прыкладна праз 30 дзён пасля адкладкі трэцяга яйка, хутчэй за ўсё, што яны загінулі. Але самка можа іх наседжваць яшэ нейкі час, часам - яшчэ столькі ж. Але без падтрымкі самца невядома як тут будзе.