Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Похоже все таки стриж, судя по размерам маховых перьев. Интересно, как он оказался в лапах пустельги. В полете он врядли был пойман, тому же чеглоку взрослого стрижа непросто поймать.

На першым гняздзе вельмі прыемна назіраць за зменамі самца на самку на кладцы.

Каб самец саступіў ёй месца, адзін раз сёння самка наступала хворай лапай на самца, а яшчэ раз ласкава цягнула за пёры на галаве)

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

На другім гняздзе засталося 5 яек - як я і прадказваў учора. Думаю, што кладка большай ужо не стане.

птушкі

Самка працягвае шчыльна наседжваць, робячы кароткія перапынкі.

птушкі

Самец фармальна падмяняе яе пад час перакусаў, але амаль не наседжвае і звычайна адлятае яшчэ да вяртання самкі.

птушкі

птушка

Интересная поведение происходило в ~19:20 на первом гнезде. Самец вернулся в нишу "с пустыми руками". Самка увидев это, после короткого "общения" с самцом куда то удалилась. Далее события развивались по стандартной процедуре)

Меня тут заинтересовало то, что на этот раз самец НЕ позвал "по сигналу" самку из гнезда, чтобы лично передать добычу в другом месте, а как будто сперва припрятал где то "ужин" и лишь по возвращению в гнездо "отчитался" где искать пищу.

Так, я сёння назіраў прылёт 'з пустымі нагамі' двойчы на другім гняздзе і адзін раз на першым.

Прычым на другім гняздзе самец адразу пайшоў сядаць на яйкі, чаго раней з ім звычайна не было. Па-чалавечы мы б сказалі, што 'адчувае сябе вінаватым')

Думаю, што прычына ў тым, што трэцяя самка навучылася пільнаваць чужых самцоў і забіраць ад іх здабычу.

Весьма правдоподобная версия. Но тогда возникают вопросы, в чем причина такого ее поведения. Если третья самка не образовала пару и караулит чужих самцов, что мешает ей самой ловить добычу? Либо же есть и самец или даже гнездо где то рядом, но свой самец плохо справляется с добычей пищи что приходится промышлять "налетами на соседей"

Зразумела, што дакладна мы не ведаем і можам прапнаваць больш ці менш праўдападобныя версіі.

Чаму сама не палюе: 1) можа і палюе, але часам аказваецца прасцей забраць здабычу, чым паляваць самой; 2) звычайна пасля прылёту і выбара партнёра самка не палюе - павінен забяспечваць партнёр + чыста фізіялагічна ўтварэнне яек патрабуе шмат энергіі і матэрыялаў. Таму, калі ў яе ёсць партнёр, які яе недастаткова корміць, то яна вымушаная шукаць самы лёгкі (хаця і не самы просты) спосаб атрымаць тое, што ёй трэба. Гэтым партнёрам у прынцыпе можа быць і нехта з двух вядомых нам самцоў - для яго гэта будзе другая (бэта) самка і яе ён даглядае толькі тады, калі першая (альфа) самка мае ўсё, што трэба. Таму і ўвагі, і ежы ёй і не хапае.

И действительно, какая то суматоха за добычу происходит за кадром в первом гнезде. В ~17:12 самец принес грызуна, но стоило самке с добычей вылететь с гнездовой ниши, похоже что другая птица решила каким то образом вмешаться в процесс трапезы: на заднем плане едва заметно как самка в полете разминается с кем то, и далее на фоне слышны чьи то недовольные голодные крики.

Здаецца, у наваколлі першага гнязда працягваецца разбой.

У 21:04 самка закрычала і паляцела з нішы.

Праз 20 секунд прыляцеў самец без здабычы, сеў на кладку.
Яшчэ праз 20 секунд прыляцела нейкая самка, ня факт, што "нашая", зазірнула ў нішу, зляцела.

Праз дзьве хвіліны вярнулася ўжо дакладна "нашая" самка і звыкла "выціснула" самца з кладкі.

...здаецца, рысачкі ў галавы ў 21:05:40 і галавы ў 21:08:10 розныя...

Нейкая самка:

"Свая" самка, зараз прагоніць:

Тое, што ў наваколлі ёсць трэцяя сакмка - бясспрэчна. Будзем назіраць далей што і як будзе.

Дзякуй за падрабязныя каментары са скрыншотамі.

Самка на другім гняздзе пачала шчыльна наседжваць кладку, робіць толькі кароткія перапынкі. Таму думаю, што яек больш не будзе - заўтра пасля абеду ўбачым ці я памыляюся.

птушка

Самец жа толькі робіць выгляд, што падмяняе самку - сапраўды грэў яйкі, а не знаходзіўся побач з імі максімум 5 хвілін за ўвесь дзень)

птушка

Затое ізноў прынёс яшчарку. Можа іх было і больш, чым 1, але самка так хутка хапае здабычу ад самца, што нічога разглядзець там немагчыма.

птушкі

У 19:58 самкі з абодвух гнёздаў занепакоіліся, пакрычалі, павыглядалі з нішаў... на першым гняздзе ў выніку вярнулася на кладку, а на другім - на тры хвіліны кудысьці адляцела, потым вярнулася.

 

І, падобна, у 19:02 самца з першай нішы зноў абрабавалі, бо прыляцеў без анічога, адразу павярнуўся да вуліцы, і звонку нешта паласатае мільганула - нібы яшчэ адзін сокал

На другім гняздзе ж працягваецца амаль ласкавае супрацьстаянне самца і самкі пад час падменаў на кладцы.

Выкарыстоўваюцца і перамовы, і наступ, і часам фізічны супраціў, але ўсё заканчавецца добра)

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Так, ёсць 5-е яйка ў другім гняздзе!

птушкі

Тэарэтычна можа з'явіцца і 6-е (праз двое сутак) ці нават 7-е (праз чацьвёра).

Самка інкубуе іх з перапынкамі, а самец так і не навучыўся гэта рабіць як след.

птушкі

За некалькі прылётаў у нішу добра, калі агулам наседжваў яйкі пад час замены самкі 10 хвілін.

птушкі

Затое прынёс першую яшчарку - пацяплела і яны сталі нашмат больш актыўныя і заўважныя.

На першым гняздзе вельмі цікава назіраць за заменамі партнёраў на кладцы.

Самец штораз стараецца хутчэй сесці на яйкі пакуль самка кушае. А вось з яе вяртаннем на кладку часта бываюць праблемы - не хоча ён саступаць самцы месца і часам чакае на фізічны кантакт)

Але самка ўжо ведае, што і як рабіць)))

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

На другім гняздзе самка працягвае інкубаваць яйкі  больш-менш працяглымі перaпынкамі.

птушка

Самец жа быў заўважаны ў нішы толькі раз увечары. Прыляцеў калі самкі ўжо не было і за 10 хвілін яе адсутнасці пасядзеў на яйках можа хвіліну.

Усё ж не яго гэта справа)

птушка

У першай нішы ўсё было добра і спакойна аж да вечара, калі іншая самка выхапіла здабычу ў самца як толькі ён падляцеў да нішы.

'Наша' самка ўскочыла з яек і пакрычала, канешне - але што зробіш?

птушкі

птушка

птушкі

Цікава, што самка з другога гнязда ў гэты час была ў сваёй нішы і таму гэта была не яна - нейкая трэцяя пустальга.

Так, прыкладна каля 14 гадзін у другім гняздзе самка адклала 4-е яйка!

птушка

Як і раней, іх інкубацыя адбываецца з доўгімі перапынкамі.

Цікавыя перамены адбыліся ў паводзінах самца калі самка кушае і ён яе падмяняе:

птушка

зранку ён сеў на яйкі на некалькі секунд, у абед - хвіліны на 2, а ўвечары прасядзеў каля паўгадзіны (хаця і з перапынкамі).

птушка

птушка

Так што адказнасць за патомства ўзрастае з яго колькасцю)

На першым гняздзе без зменаў, пара дружна наседжвае кладку.

птушка

Цікава, што пасля абеду самец прыляцеў у нішу пустым і самка каля 10 хвілін 'папракала' яго за гэта)

птушкі