Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022

Comments

Дзякуй! Я прапусціў гэты момант, найбольш бачыў 3.

Значыць усё ідзе па плану. Хутчэй за ўсё будзе 5 ці 6 яек і можа нават іх усе ўбвчым праз нейкі час - кладка павольна перамяшчаецца ў поле дзеяння камеры.

Да абеду самка амаль не наседжвала кладку - ці то адлятала, ці сядзела ў нішы. Напэўна, самец інкубаваў яйкі даўжэй, чым яна)

птушка

Самка зноў зрабілася нярвовая і галодная, вырывае здабычу ў самца і адлятае ці вылятае яму насустрач.

птушкі

Але пасля абеду, хаця  і адпачывала прыкладна двойчы па гадзіне і яе не пускаў на кладку самец, "выправілася" і наседжвала з перапынкамі, але ўжо значна больш шчыльна.

Хутчэй за ўсё сёння яна адклала 4-е яйка. Мін 2 было бачна не раз.

яйкі

У першай нішы працягваецца інкубацыя, прычым, як і ўчора, самец наседжвае значна шчыльней, чым самка, якая час ад часу робіць доўгія перапынкі.

Самец прыносіць даволі вялікіх палёвак і самка зараз бярэ іх ужо акуратна, без непатрэбнай нярвовасці і не закрываецца усім целам з раскрытымі крыламі ў куце як раней.

птушкі

птушкі

птушкі

Самец падмяняе самку на кладцы, а самка стараецца адпачнуць у гэты час па-максімуму. За дзень двойчы адлятала калі самец быў у нішы, першы раз на 2 гадзіны (праўда, вярталася і зноў адлятала), а другі прыкладна на гадзіну. Але самец вытрымаў выпрабаванне будучымі дзецьмі)

птушкі

На другой нішы сёння актыўнасці сакалоў не заўважыў.

На другой нішы нічога цікавага ёння не адбывалася - пасля абеду самка прыляцела і пасядзела некалькі хвілін.

На першай пачалося ўжо больш шчыльнае наседжванне яек, якіх - вельмі магчыма =- стала ўжо сёння 3.

Прычым самец адносіцца да гэтага абавязку часта больш адказна за самку - прынамсі не робіць ці амаль не робіць перапынкаў у інкубацыі калі падмяняе партнёрку.

птушка

птушка

А калі самка вяртаецца на гняздо пасля перакусу, часта падоўгу не саступае ёй месца. Адзін раз ян так і спалі  ўдваіх - самец на яйках, а самка зусім побач)

птушкі

птушкі

Але самка стала злоўжываць адказнасцю самца - пасля абеду адляцела з палёўкай і яе не было каля гадзіны, а калі вярнулася, самец яшчэ каля 30 хвілін не саступаў ёй месца.

На другой нішы сёння трошкі больш актыўнасці: самка прылятае на кароткі час, зрэдку капае ямку і нешта спрабуе з'есці са жвіру ці каменьчыкаў (не зразумела - для чаго?).

Але самца, які часта сядзеў на першай нішы сам ці разам з самкай, тут яшчэ не бачна.

птушка

Здаецца, што на першай нішы самка вырашыла ўсё ж пачаць наседжваць яйкі пасля адкладкі другога з іх і робіць гэта з невялікімі перапынкамі, самец ахвотна ў гэтым удзельнічае.

І хаця, здаецца, ён прыносіць здабычу параўнальна часта - наседжванне з другога яйка хутчэй недавер самкі да яго здольнасцяў паляўнічага ці ўспрыняццё ёй сезона як не вельмі добрага на грызуноў.

птушкі

Так ці інакш, з перапынкамі, але наседжваюць. Гэта значыць, што зародкі ў абодвух яйках пачалі развівацца. На першых стадыях дзялення ім не абавязкова ўвесь час высокая тэмпература каб не загінуць, таму самка і не наседжвае шчыльна. 

Упершыню актынасць сакалоў заўважыў і ў другой нішы:

зранку туды прыляцела самка і нават ела там, седзячы ў адной з дэкаратыўных адтулін

птушка

а пасля абеду самка ж рыла там гнездавую ямку як раз па цэнтру нішы. Але адбывалася гэта нядоўга:

птушка

птушка

Увесь дзень, а асабліва палова да абеду, на першай нішы атрымалася вельмі нярвовы: самка пастаянна адлятала, у нішы есці не хацела нават калі самец прыносіў грызуноў туды. Але хутчэй за ўсё адлала другое яйка і самец не ўвесь час калі ў нішы няма самкі, але вельмі часта яўна сядаў на яйкі і грэў.

птушкі

Пасля абеду і самка заўважна даўжэй стала сядзець на іх, і, магчыма, інкубаваць. Але можа і проста сядзіць над імі і не грэе? Вынік убачым праз месяц па таму колькі птушанят вылупяцца адначасова.

Увечары самка яўна сядзела на яйках, але потым адсунулася некуды пад камеру (?) і стала бачна як мінімум адно з яек.

птушка

Ну і самец заўважна часцей стаў прыносіць здабычу.

птушкі

Так і ёсць, па паводзінах самкі з першай нішы таксама думаю, што сёння самка адклала другое яйка, але магчыма і раней - каля 11:20-25, або, як Вы пішаце, каля 12:00.

На другой нішы нікога за дзень не заўважыў - хутчэй за ўсё ніхто і не залятаў.

Самка на першай нішы начуе, але яйка не наседжвае:

птушка

І ўдзень спрабуе наседжваць толькі самец - калі падмяняе самку на час спажывання ёй грызуноў. Наўрацці за гэтыя хвіліны інкубацыі зародак пачне развівацца. Заўтра чакаем на другое яйка, але яго можа быць і не бачна - ямка ў 'мёртвай зоне' камеры.

птушкі

Сёння, акрамя першага яйка ў першай гнездавой нішы, 'з'явілася' і  другая камера - яна працуе ў другой, суседняй нішы у тым самым будынку. Там яшчэ ўсё толькі пачынаецца.

Dear friends! We just began streaming from the second (future) nest of Kestrel from neighboring niche at the same building. It is just starting  everything there.

А яйка на першым гняздзе ўжо нікога не цікавіць: самка калі і сядзіць, то не на ім, а максімум побач.

птушка

Самец таксама не грэе яго калі прыносіць здабычу і самка адлятае з гнязда.

Дарэчы, пасля абеду самка зноў стала ляцець насустрач самцу са здабычай  - так надзейней пад'ясі)

Каб папярэдзіць магчымыя пытанні:

Чаму самка не грэе першае яйка?

Калі яна пачне наседжваць яго і іншыя яйкі?

прапануем прачытаць падрабязны агляд таго, што ўжо вядома пра асаблівасці жыцця гэтага віда:

Гнездаванне сокала-пустальгі: што, як і чаму адбываецца на нашых вачах LIVE

 

Так - ёсць першае яйка!

птушка

Самка не звяртае на яго ўвагі, а самец, які прыляцеў у абед, ад хвалявання выпусціў на секунду палёўку з дзюбы), падбег, разглядваў і сеў грэць пакуль самка кушае.

птушкі

птушка

Сёння гнездавыя ямкі, здаецца, нікога не цікавілі - не сядалі ў іх ні самец, ні самка)

Адбыліся 2 дзіўныя падзеі: з самага ранку самец прыляцеў з палёўкай у пустую нішу і гучна клікаў самку каб тая пад'ела)

птушкі

Другая, яшчэ больш дзіўная, адбылася вечарам: самка амаль акуратна ўзяла грызуна ў самца, але ... палажыла яго ў куце нішы!

птушкі

птушкі

птушкі

Самец не чакаў такога паварота і пайшоў за здабычай, узяў і ізноў прапанаваў яе самцы) На гэты раз яна адляцела з палёўкай і, напэўна, з'ела.

птушкі

птушкі

Самка была яўна негалодная. Магчыма, што асноўная фізіялагічная падрыхтоўка да адкладкі яек заканчваецца і столькі энергіі і матэрыялу для іх фармавання ўжо не трэба?

Сёння і самец, і самка прысядалі толькі ў ямцы пад камерай, часам самец нават трошкі спрабаваў яе паглыбіць.

птушка

Самка, як і раней, стала вылятаць насустрач самцу са здабычай, але самец і так стараецца перадаць ежу ў нішы:

птушкі

Самае цікавае ж здарэнне - прылёты ў нішу другой самкі, падрабязна апісаны ніжэй. Цікава, што голас у яе больш падобны да голасу самца: больш ціхі і глухі. Выглядала яна насцярожанай, але сытая - набітае валлё добра бачнае.

птушкі

птушкі

Чакаем на развіццё падзей у наступныя дні.

скрин1скрин2скрин2

В гнездо прилетела самка, тут же за ней самец с полевкой, и прямо за ним еще одна самка, которую первая сразу погнала от гнезда. Оставили самца ошарашенного)

Так, напэўна гэтая ж 'чужая' самка ў першы раз прыляцела сюды ў 18:44: самец адразу напыжыўся і прысеў, але не праганяў яе.

А 'суседка' аглядзела нішу, падыйшла да самца і той праз нейкі час адляцеў! І толькі перад вяртаннем 'нашай' самкі чужая адляцела.