Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Так, з такім самцом не прападзеш! )

Сапраўды ён унікальны, бо звычайна самцы не толькі не кормяць птушанят, але і не разумеюць як гэта рабіць. І максімум што могуць - прапанаваць цэлую палёўку малому, які просіць есці. Кладуць яе на малое - праглынай раз галодны)

Действительно - уникальный самец)

Вот только интересно, где самка успела за пять минут отсутствия в гнезде отыскать полевку - самец то вернулся со своей добычей

На першым гняздзе ежы хапае і да абеду малыя часта і невельмі хацелі так часта есці, як іх спрабавала карміць самка.

Яна ж з-за холаду сёння часта сядзела на малых распушаная і грэла па-максімуму. Але ўжо і пачала на кароткі час пакідаць самых.

Магчыма таму пасля абеду птушаняты прагаладаліся і дружна цягнуліся за ежай, а самаму апошняму і малому з іх (пятаму) даставалася нешта не кожны раз.

птушкі

птушкі

птушкі

Самца на другім гняздзе сёння за 12 гадзін не бачыў ні разу, хутчэй за ўсё ён не прылятаў зусім (((

Самка двойчы лятала паляваць сама і вярталася прыкладна праз гадзіну кожны раз. Другі раз з рэшткамі палёўкі - або скрадзенай, як пішуць ніжэй, або злоўленай самастойна.

птушка

птушка

птушка

Пару интересных наблюдений со второго гнезда. 
В 15:59 самка сорвалась с кладки у улетела куда то, и в то же время самка с первого гнезда высунулась из ниши и недовольно кричала какое то время - видимо снова произошла попытка перехвата добычи у соседей. Правда вернулась она в гнездо через три минуты с пустыми руками - врядли она успела перехваченую добычу съесть так быстро. 
В 16:20 самка снова покинула гнездо и вернулась в 17:09 с полевкой в лапах, которую решила припрятать на более голодного времени - возможно это была чуть ранее отобранная пища. Сомневаюсь, что за этот промежуток времени она могла два раза успешно отохотиться и одну добычу съесть.

Дзякуй - хутчэй за ўсё так і ёсць, што самец з першага гнязда мае 1 самку, а часам 'корміць' 2 ці нават 3. А самец з другога гнязда мае 2 самак, але ці корміць нармальна хаця б адну, невядома.

На першым гняздзе птушаняты актыўныя, добра бачна, што іх 5. Яны ўжо заўважна падраслі і самка не можа ўсіх загнаць пад сябе калі абагравае іх. Малыя памалу перамясціліся далей з-пад камеры ў той бок, адкуль імавернасць атрымаць ежу ад мамы большая і зараз глядзець за кармленнем стала цікавей.

птушкі

Цікава таксама назіраць за самцом: ён яўна не ведае як сябе паводзіць з малымі, яны часам да яго прыстаюць і часам ён усё ж спрабуе іх абаграваць)

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

 

За 12 гадзін самец двойчы прылятаў на 2е гняздо і абодва разы пусты (((

Самка лятала кожны раз паляваць сама прыкладна на гадзіну, але першы раз ён яе не дачакаўся і яйкі былі без абагрэву і нагляду бацькоў каля 40 хвілін.

птушкі

птушкі

птушкі

Хутчэй за ўсё гэта для іх не крытычна, але як будзе насамрэч убачым у бліжэйшыя дні і прыкладна 05-06.06, калі павінны вылупляцца 1-2 першых малых.

За 40 минут отсутствия родителей, думается с зародышами в яйцах ничего не должно плохого случиться. Но вот после выклевывания, если такие же как и последние дни результаты приноса корма в гнездо сохранятся - у птенцов шансов нет. 

На другім гняздзе тая ж праблема, самец прылятаў за 12 гадзіны два разы і двойчы - пусты (((

Прычым самка зранку пакрычала-пакрычала, але адмовілася ляцець і паляваць сама і вярнулася на кладку!

Дакладна таксама было адзін раз і ўчора...

А вось пасля абеду адляцела на гадзіну і калі вярнулася, то яшчэ прасіла ў самца ежу і не зразумела, ці змагла нешта злавіць сама  і пад'есці.

А самец з першага гнязда па-ранейшаму праяўляе турботу шляхам сагравання малых. Каб шчэ яны так не мітусіліся і за пер'е не хапалі...

"Што з вамі рабіць?"

"Можа, пагрэць?"

"Кусаецца"

"І каб шчэ ўсе змясціліся..."

У 19:50 навокал першага гняздза нешта цікавае адбывалася, а што - ня бачна.

Спачатку самка ўскінулася, закрычала і зляцела.

Праз дзьве секунды прыляцеў самец - не відаць, ці пустыя лапы. Палазіў, зляцеў (дакладна з пустымі лапамі). За самцом адразу паляцела нейкая самка (нашая?).

Адтуль данесліся крыкі.

Праз хвіліну прыляцела самка з палёўкай.

Праз паўхвіліны прыляцеў і самец, трохі паседзеў у нішы, зляцеў.

На гнезде, где самка голодная, прям сердце разрывается. Подскажите какой может быть исход этой ситуации. Она может бросить кладку, или будет сидеть до последнего? Что победит голод или материнство? И ещё, если самка не будет греть постоянно яйца, потомства не будет? 

Калі самка з другога гнязда не будзе нармальна харчавацца, то ў нейкім маменце яна пачне паляваць самастойна. Яна і зараз гэта робіць, калі прылятае пусты самец і падмяняе яе на кладцы. Але можа і не чакаць самца, бо невядома, калі ён прыляціць.

Агульна кажучы, існуе заканамернасць у развіцці зародкаў у яйках: чым зародак большы, тым больш цяпла для развіцця і росту яму трэба.  Гэта не значыць, што інкубацыя павінна адбывацца 100% часу, бо гэта і немагчыма фізічна. Але перапынак у інкубацыі даўжэйшы прыкладна за 30-40 хвілін спачатку можа прыпыніць развіццё зародкаў, а калі гэта будзе паўтарацца, то яны проста загінуць.

І тое, што самец не корміць самку у перыяд інкубацыі яшчэ не самая вялікая праблема з магчымых. Бо птушанят у яйках трэба абграваць, але не трэба карміць. Калі гэтак жа будзе працягвацца пасля вылуплення птушанят, яны паступова загінуць ад голаду, а калі самка будзе паляваць сама - яшчэ і ад холаду.

Гэтак ужо было ў адзін з мінулых сезонаў, калі самец раптам перастаў прылятаць пасля вылуплення птушанят на адным з гнёздаў. Самка пачала паляваць самастойна, маленькія ж птушаняты гінулі адзін за адным без ежы і цяпла.(((

Законы природы жестокие, но должен выжить сильнейший. Но ведь так жалко птиц. В прошлом сезоне еле пережила смерть малюсенького. Если придёт такая ситуация в гнезде, может оргнитологи помогут, ведь когда мы не видим, что происхоит в других гннёздах, а это под взором огромного количества людей, не дадут же погибнуть?

Могуць быць розныя рашэнні. Але мы арганізуем стрым не для таго, каб дапамагаць птушкам у праблемах, якія ўзніклі без непасрэднага ўдзелу людзей.

Наша галоўная мэта - паказаць і па магчымасці растлумачыць што ў іх жыцці адбываецца і чаму так.

У 12:51 самец з першага гнязда прыляцеу з палеукай але адразу ж заляцела следам нейкая самка і выкрала здабычу. Першая самка за ей пагналяся і хутка вярнулвсь. Характэрна што за хвіліну да гэтага самка з другога гнязда рэзка подхвацілась і паляцела як быццам гэта яна выкрала палеуку 

У 11:05 самец на першае гняздо прыляцеў без здабычы, то потым яшчэ паўгадзіны сядзеў у куце, на нешта ціхенька скардзячыся.

Мне падалося, што калі ён злятаў, за ім нешта пагналася...

На першым гняздзе самка пачала карміць малых як толькі развіднела прыхаваным з учорашняга вечару грызуном.

Хутчэй за ўсё вылупіўся пяты і апошні малы.

Самка корміць птушанят даволі часта і так, што па іх рэакцыі бачна - яны амаль ніколі не галодныя.

птушкі

птушкі

 

На другім гняздзе сёння з-за нізкай якасці сігнала атрымалася прасачыць толькі адзіны прылёт самца. Прыляцеў ён каля 17:00 пусты і самка паляцела паляваць сама на хвілін 20.

птушка

Учора самец трохі выправіуся і двойчы прыносіу ежу: пагрызеную палёуку адразу і пазней яшчэ цэлую, але самка вельмі хутка яе з'ела на месце 

Шаноўныя сябры! Выбачайце за нізкую якасць трансляцыі ў апошнія дні. Пастараемся паправіць у бліжэйшы час.

Dear friends! We are sorry for the low quality of our streaming during last days. We hope that it will be possible to change for better.

птушка