![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
20.04.2022 | 22.04.2022(?) | 24.04.2022(?) | 26.04.2022 | 28.04.2022(?) |
![]() |
23.05.2022 |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
3.05.2022 | 5.05.2022 | 7.05.2022 | 9.05.2022 | 11.05.2022 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
20.04.2022 | 22.04.2022(?) | 24.04.2022(?) | 26.04.2022 | 28.04.2022(?) |
![]() |
23.05.2022 |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
3.05.2022 | 5.05.2022 | 7.05.2022 | 9.05.2022 | 11.05.2022 |
Comments
Harrier - 26.04.2022 - 21:26
Да абеду самка амаль не…
Да абеду самка амаль не наседжвала кладку - ці то адлятала, ці сядзела ў нішы. Напэўна, самец інкубаваў яйкі даўжэй, чым яна)
Самка зноў зрабілася нярвовая і галодная, вырывае здабычу ў самца і адлятае ці вылятае яму насустрач.
Але пасля абеду, хаця і адпачывала прыкладна двойчы па гадзіне і яе не пускаў на кладку самец, "выправілася" і наседжвала з перапынкамі, але ўжо значна больш шчыльна.
Хутчэй за ўсё сёння яна адклала 4-е яйка. Мін 2 было бачна не раз.
Harrier - 26.04.2022 - 21:21
На другой нішы самка сёння…
Feather - 26.04.2022 - 17:09
Предположительно, для…
Предположительно, для пополнения запаса минералов, самка клюёт керамзитовые зёрна в гнезде 2.
Harrier - 25.04.2022 - 21:14
У першай нішы працягваецца…
У першай нішы працягваецца інкубацыя, прычым, як і ўчора, самец наседжвае значна шчыльней, чым самка, якая час ад часу робіць доўгія перапынкі.
Самец прыносіць даволі вялікіх палёвак і самка зараз бярэ іх ужо акуратна, без непатрэбнай нярвовасці і не закрываецца усім целам з раскрытымі крыламі ў куце як раней.
Самец падмяняе самку на кладцы, а самка стараецца адпачнуць у гэты час па-максімуму. За дзень двойчы адлятала калі самец быў у нішы, першы раз на 2 гадзіны (праўда, вярталася і зноў адлятала), а другі прыкладна на гадзіну. Але самец вытрымаў выпрабаванне будучымі дзецьмі)
На другой нішы сёння актыўнасці сакалоў не заўважыў.
Feather - 25.04.2022 - 15:16
Самка перемещает кладку в…
Самка перемещает кладку в поле зрения камеры.
Feather - 25.04.2022 - 12:03
(Няма тэмы)
Harrier - 24.04.2022 - 20:43
На другой нішы нічога…
На другой нішы нічога цікавага ёння не адбывалася - пасля абеду самка прыляцела і пасядзела некалькі хвілін.
На першай пачалося ўжо больш шчыльнае наседжванне яек, якіх - вельмі магчыма =- стала ўжо сёння 3.
Прычым самец адносіцца да гэтага абавязку часта больш адказна за самку - прынамсі не робіць ці амаль не робіць перапынкаў у інкубацыі калі падмяняе партнёрку.
А калі самка вяртаецца на гняздо пасля перакусу, часта падоўгу не саступае ёй месца. Адзін раз ян так і спалі ўдваіх - самец на яйках, а самка зусім побач)
Але самка стала злоўжываць адказнасцю самца - пасля абеду адляцела з палёўкай і яе не было каля гадзіны, а калі вярнулася, самец яшчэ каля 30 хвілін не саступаў ёй месца.
Harrier - 23.04.2022 - 20:57
На другой нішы сёння трошкі…
На другой нішы сёння трошкі больш актыўнасці: самка прылятае на кароткі час, зрэдку капае ямку і нешта спрабуе з'есці са жвіру ці каменьчыкаў (не зразумела - для чаго?).
Але самца, які часта сядзеў на першай нішы сам ці разам з самкай, тут яшчэ не бачна.
Harrier - 23.04.2022 - 20:54
Здаецца, што на першай нішы…
Здаецца, што на першай нішы самка вырашыла ўсё ж пачаць наседжваць яйкі пасля адкладкі другога з іх і робіць гэта з невялікімі перапынкамі, самец ахвотна ў гэтым удзельнічае.
І хаця, здаецца, ён прыносіць здабычу параўнальна часта - наседжванне з другога яйка хутчэй недавер самкі да яго здольнасцяў паляўнічага ці ўспрыняццё ёй сезона як не вельмі добрага на грызуноў.
ZNR - 24.04.2022 - 00:16
In reply to Здаецца, што на першай нішы… by Harrier
Как то не похоже это на…
Как то не похоже это на полноценное высиживание, перерывы довольно длительные. Да и ночует не на кладке.
Harrier - 24.04.2022 - 01:22
In reply to Как то не похоже это на… by ZNR
Так ці інакш, з перапынкамі,…
Так ці інакш, з перапынкамі, але наседжваюць. Гэта значыць, што зародкі ў абодвух яйках пачалі развівацца. На першых стадыях дзялення ім не абавязкова ўвесь час высокая тэмпература каб не загінуць, таму самка і не наседжвае шчыльна.
Harrier - 22.04.2022 - 21:32
Упершыню актынасць сакалоў…
Упершыню актынасць сакалоў заўважыў і ў другой нішы:
зранку туды прыляцела самка і нават ела там, седзячы ў адной з дэкаратыўных адтулін
а пасля абеду самка ж рыла там гнездавую ямку як раз па цэнтру нішы. Але адбывалася гэта нядоўга:
Harrier - 22.04.2022 - 21:27
Увесь дзень, а асабліва…
Увесь дзень, а асабліва палова да абеду, на першай нішы атрымалася вельмі нярвовы: самка пастаянна адлятала, у нішы есці не хацела нават калі самец прыносіў грызуноў туды. Але хутчэй за ўсё адлала другое яйка і самец не ўвесь час калі ў нішы няма самкі, але вельмі часта яўна сядаў на яйкі і грэў.
Пасля абеду і самка заўважна даўжэй стала сядзець на іх, і, магчыма, інкубаваць. Але можа і проста сядзіць над імі і не грэе? Вынік убачым праз месяц па таму колькі птушанят вылупяцца адначасова.
Увечары самка яўна сядзела на яйках, але потым адсунулася некуды пад камеру (?) і стала бачна як мінімум адно з яек.
Ну і самец заўважна часцей стаў прыносіць здабычу.
ZNR - 22.04.2022 - 19:23
Есть предположение, что…
Есть предположение, что между 12:00 и 12:30 самка отложила второе яйцо. Жаль что в кадре уже мы врядли увидим саму кладку.
Harrier - 22.04.2022 - 21:21
In reply to Есть предположение, что… by ZNR
Так і ёсць, па паводзінах…
Так і ёсць, па паводзінах самкі з першай нішы таксама думаю, што сёння самка адклала другое яйка, але магчыма і раней - каля 11:20-25, або, як Вы пішаце, каля 12:00.
Feather - 22.04.2022 - 11:36
Голубь залетел в нишу.
Голубь залетел в нишу.
Harrier - 21.04.2022 - 21:40
На другой нішы нікога за…
На другой нішы нікога за дзень не заўважыў - хутчэй за ўсё ніхто і не залятаў.
Самка на першай нішы начуе, але яйка не наседжвае:
І ўдзень спрабуе наседжваць толькі самец - калі падмяняе самку на час спажывання ёй грызуноў. Наўрацці за гэтыя хвіліны інкубацыі зародак пачне развівацца. Заўтра чакаем на другое яйка, але яго можа быць і не бачна - ямка ў 'мёртвай зоне' камеры.
Harrier - 20.04.2022 - 20:27
Сёння, акрамя першага яйка ў…
Сёння, акрамя першага яйка ў першай гнездавой нішы, 'з'явілася' і другая камера - яна працуе ў другой, суседняй нішы у тым самым будынку. Там яшчэ ўсё толькі пачынаецца.
Dear friends! We just began streaming from the second (future) nest of Kestrel from neighboring niche at the same building. It is just starting everything there.
А яйка на першым гняздзе ўжо нікога не цікавіць: самка калі і сядзіць, то не на ім, а максімум побач.
Самец таксама не грэе яго калі прыносіць здабычу і самка адлятае з гнязда.
Дарэчы, пасля абеду самка зноў стала ляцець насустрач самцу са здабычай - так надзейней пад'ясі)
Feather - 20.04.2022 - 17:19
Первое яйцо!
Первое яйцо!
Harrier - 20.04.2022 - 16:07
Каб папярэдзіць магчымыя…
Каб папярэдзіць магчымыя пытанні:
Чаму самка не грэе першае яйка?
Калі яна пачне наседжваць яго і іншыя яйкі?
прапануем прачытаць падрабязны агляд таго, што ўжо вядома пра асаблівасці жыцця гэтага віда:
Гнездаванне сокала-пустальгі: што, як і чаму адбываецца на нашых вачах LIVE
Feather - 20.04.2022 - 14:14
Уважаемые зрители!…
Уважаемые зрители! Трансляция временно недоступна. Приносим извинения за неудобства.
Dear friends! We are sorry for the temporary problems with streaming.
Harrier - 20.04.2022 - 14:00
Так - ёсць першае яйка! …
Так - ёсць першае яйка!
Самка не звяртае на яго ўвагі, а самец, які прыляцеў у абед, ад хвалявання выпусціў на секунду палёўку з дзюбы), падбег, разглядваў і сеў грэць пакуль самка кушае.
ZNR - 20.04.2022 - 12:44
Примерно с 10 часов наблюдал…
Примерно с 10 часов наблюдал как самка крутилась на ямке под камерой и как будто бы напрягалась... Спустя пару часов появился "результат")
Harrier - 19.04.2022 - 20:49
Сёння гнездавыя ямкі,…
Сёння гнездавыя ямкі, здаецца, нікога не цікавілі - не сядалі ў іх ні самец, ні самка)
Адбыліся 2 дзіўныя падзеі: з самага ранку самец прыляцеў з палёўкай у пустую нішу і гучна клікаў самку каб тая пад'ела)
Другая, яшчэ больш дзіўная, адбылася вечарам: самка амаль акуратна ўзяла грызуна ў самца, але ... палажыла яго ў куце нішы!
Самец не чакаў такога паварота і пайшоў за здабычай, узяў і ізноў прапанаваў яе самцы) На гэты раз яна адляцела з палёўкай і, напэўна, з'ела.
Самка была яўна негалодная. Магчыма, што асноўная фізіялагічная падрыхтоўка да адкладкі яек заканчваецца і столькі энергіі і матэрыялу для іх фармавання ўжо не трэба?
Feather - 19.04.2022 - 13:00
(Няма тэмы)
Harrier - 18.04.2022 - 20:57
Сёння і самец, і самка…
Сёння і самец, і самка прысядалі толькі ў ямцы пад камерай, часам самец нават трошкі спрабаваў яе паглыбіць.
Самка, як і раней, стала вылятаць насустрач самцу са здабычай, але самец і так стараецца перадаць ежу ў нішы:
Самае цікавае ж здарэнне - прылёты ў нішу другой самкі, падрабязна апісаны ніжэй. Цікава, што голас у яе больш падобны да голасу самца: больш ціхі і глухі. Выглядала яна насцярожанай, але сытая - набітае валлё добра бачнае.
Чакаем на развіццё падзей у наступныя дні.
Estydaven - 18.04.2022 - 20:09
В гнездо прилетела самка,…
В гнездо прилетела самка, тут же за ней самец с полевкой, и прямо за ним еще одна самка, которую первая сразу погнала от гнезда. Оставили самца ошарашенного)
Harrier - 18.04.2022 - 20:50
In reply to В гнездо прилетела самка,… by Estydaven
Так, напэўна гэтая ж 'чужая'…
Так, напэўна гэтая ж 'чужая' самка ў першы раз прыляцела сюды ў 18:44: самец адразу напыжыўся і прысеў, але не праганяў яе.
А 'суседка' аглядзела нішу, падыйшла да самца і той праз нейкі час адляцеў! І толькі перад вяртаннем 'нашай' самкі чужая адляцела.
Harrier - 17.04.2022 - 20:34
Зранку самец такі дакапаў…
Зранку самец такі дакапаў другую гнездавую ямку, яна ў куце далей ад камеры і цяпер ужо добра бачная.
Прысядаў- правяраў яе і сам, і самка. Але і пра першую ямку, што пад камерай, яны таксама не забываюць!
Навошта ім 2 ямкі - не ведаю)
Дарэчы, толькі сёння заўважыў ювенальныя (моладзевыя) рысы апярэння ў самца - на цэнтральным рулявым пяры (у хвасце) у аснавання бачныя нешматлікія цёмныя папярэчныя рыскі-палоскі. Атрымліваецца, што ён можа быць 3CY (трэцяга каляндарнага году жыцця), але дакладней, на жаль, не скажаш:
Feather - 17.04.2022 - 13:47
(Няма тэмы)