Сокал-пустальга on-line 2015: Брэст, Беларусь

Comments

Минск - не Борисов все-таки. От центра города несколько километров до окраин, где пустельге можно найти подходящие места, чтобы спокойно и надежно кормиться. 

Я адзначаў, што самка з гнязда ў цэнтры гораду (Гродна) палявала недалёка над газонамі. У Заходняй Еўропе і самцы, і самкі спакойна палююць у гарадах. Таму можа гэты звычай дайшоў і да Менску? Цікава было б паназіраць што адбываецца з гарадзкімі птушкамі, як змяняюцца іх паводзіны.

видел как-то пару воронов в центре борисова. один из них мне человеческим голосом говорит, мол, давай отсюда... к чему бы это...

Холадна, таму і самец, і самка стараюцца шчыльней прыціскацца да яек: апускаюць як мага ніжэй крылы і хвост, каб вецер не пранікаў да кладкі:

Самец  дапамалае самцы грэць яйкі пакуль яна  кушае. 

Здаецца, што адкладка скончана - яек так і застанецца 4 (з 5 адкладзеных).

Я ж казаў, што гэтая самка яшчэ зробіць не адзін сюрпрыз! І вось чарговы - на гняздзе ужо ШЭСЦЬ яек (а са зніклым  атрымліваецца СЕМ!).

 

На першых стадыях інкубацыі гэта не страшна. Ды і пазней да 30-40 хвілін яйкі = зародкі ў іх могуць абыходзіцца без бацькоўскага цяпла без кепскіх наступстваў.

Анна, калі не цяжка - дашліце прыватным паведемленнем свой паштовы адрас - у пачатку наступнага тыдня дашлю Вам прыз ад нашага сайту.